Расейская праваслаўная царква на просьбу міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу разгледзіць пытаньне прылічэньня да ліку сьвятых палкаводца Аляксандра Суворава.
Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на япіскапа Троіцкага Панкрація.
Паводле япіскапа, РПЦ зьбярэ матэрыялы аб жыцьці Суворава і вывучыць інфармацыю «аб наяўнасьці або адсутнасьці фактаў цудатварэньня», бо цуды зьяўляюцца абавязковым крытэрам для кананізацыі.
«Найсьвяцейшы патрыярх адказаў Сяргею Кужугетавічу, што мы будзем зьбіраць матэрыялы. І вы зьбірайце матэрыялы пра ягонае жыцьцё, можа быць, пра тыя цуды, якія зьдзяйсьняліся, пра якія мы ня ведаем. Калі ў нас будзе дастаткова шмат матэрыялу, мы ўжо вернемся да гэтага пытаньні грунтоўна», — заявіў япіскуп.
Аляксандар Сувораў удзельнічаў у задушэньні паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі на тэрыторыі Беларусі і Польшчы, за што атрымаў званьне фэльдмаршала і зямельныя надзелы ў Кобрынскім старостве.