Запытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Як сёньня ў Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю?

— У савецкія часы мы друкавалі тэксты на машынцы і з рук у рукі раздавалі сябрам (прачытаў — перадай далей). Клеілі інфармацыю на сьценах ці разносілі ў паштовыя скрыні. Сёньня гэта нашмат больш небясьпечна, бо пад’езды замыкаюць, паўсюль відэакамэры і ціхароў стала шматкроць болей.

Зь іншага боку, тады можна было слухаць радыё з-за мяжы, а сёньня за мяжой апынулася ўся беларуская журналістыка, якую можна абачліва чытаць-глядзець праз інтэрнэт або спадарожнік.

— Як атрымалася, што сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Радзімы?

— Гэта расейская традыцыя, уласьцівая для ўсіх дэспатычных рэжымаў: называць белае чорным. Патрыятызм блытаюць зь мілітарызмам, а Радзіму — з рэжымам, які ўтрымлівае ўладу. Патрыятычнае выхаваньне абмяжоўваецца разборкай аўтамата Калашнікава, каб падкрэсьліць абсурднасьць сьвету, у якім няма і ня можа быць прынцыпаў, дабра, любові. Усіх, хто з гэтым ня згодны, садзяць за краты ці выганяюць з краіны.

Важна разумець, што гэта расейская палітыка, беларускага дэспатызму і абсурду (па-беларуску) ніколі не было, няма і ня можа быць у прыродзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATO

— Ад чаго скандалы ў беларускай апазыцыі?

— Ад комплексу непаўнавартасьці. Чалавек, які з павагай ставіцца да ўласнай кампэтэнцыі, паважае і кампэтэнцыю іншага. Той жа, хто ня мае навыку паважаць самога сябе, скандаліць, бо гэта для яго магчымасьць сатысфакцыі троечніка перад выдатнікам. У выніку, як ні старайся, выходзіць нуль.

Мне гэтыя скандалы нагадваюць сюжэт, пра які згадваюць нашы археолягі. Прыехалі на месца, пачалі раскоп, і абавязкова зьяўляецца мясцовы мужычок, які пастаіць побач, паназірае і пасьля заўважыць: «Ня там капаеце!»

— Ці сапраўды, як кажуць прапагандысты, «Пагоня» і бела-чырвона-белы сьцяг могуць кагосьці абражаць?

— Цяперашняя афіцыйная сымболіка — гэта пэрсанальныя герб і сьцяг Лукашэнкі, бо пад імі прэзыдэнтам можа быць толькі ён. І яны могуць лунаць толькі над ім.

Нацыянальныя сымбалі належаць усёй нацыі і пад імі прэзыдэнтам можа (і мусіць) быць іншы чалавек. Таму рэч тут не ў абразе, а ў зьмяняльнасьці кіраўніка краіны. Сама думка пра гэта палохае тых, хто зьвязаў сваё жыцьцё і дабрабыт з адным пэрсанажам, паклаў, так бы мовіць, усе свае яйкі ў адзін кошык.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запытайся ў Дубаўца. Што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Пазьняк так дзіўна сябе паводзіць

— Беларусы сёньня пасьпяваюць ня толькі пісаць свае творы, але перакладаюць замежныя. Які ваш топ перакладзеных кніг?

— Топы мы будзем складаць тады, калі ў краіне зьявіцца/адновіцца кніжны рынак. Сёньня перакладчыкі працуюць як падзьвіжнікі, а кожная новая кніга — падзея, пра якую распавядаюць Радыё Свабода і іншыя СМІ. Якасьць перакладаў паднятая на максымальны ровень, бо ў выгнаньні кепскі пераклад успрымаўся б як мавэтон. Таму перакладаюць ня толькі новыя кнігі, а і тыя, што перакладаліся раней, але няўдала ці праз расейскую мову. Сачыце за ПЭНаўскай прэміяй для перакладчыкаў імя Карласа Шэрмана.

— Чаму ў праекце нацыянальнага пашпарту Беларусі гімн БНР, а не, напрыклад, «Пагоня»?

— Пра гімн спрачаюцца даўно і песень-прэтэндэнтак некалькі. Але стваральнікі пашпарту не маглі кіравацца ўласнымі ўпадабаньнямі, а мусілі выбіраць дакумэнтальна зафіксаваны ў такой якасьці твор — гімн найбольш беларускага ў гісторыі дзяржаўнага ўтварэньня, БНР. Па-другое, ён і пісаўся як гімн, то бок з улікам усіх функцыянальных патрэбаў. Нарэшце, літаральна кожны радок гэтага гімну (перачытайце) увасобіўся ў жыцьцё на мірных маршах 2020 году, калі беларусы ўбачылі і адчулі сябе нацыяй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукі

— Многія беларусы ўжо тры гады жывуць у выгнаньні, канца не відаць. Што рабіць? Людзі пачынаюць расчароўвацца...

— Бо жывуць у рэжыме адкладзенага жыцьця. Але ўжо ясна, што ранейшая рэальнасьць ня вернецца ніколі. Яна будзе такой, якую людзі зробяць самі.

Будаваньне дэмакратычнай рэальнасьці звычайна пачынаецца са стварэньня/аднаўленьня партый (не квазіструктур). Будуць партыі, менш будзе нагодаў для сварак. Пасьля — канкурэнтныя выбары легітымнага парлямэнту, фармаваньне ўраду. Усё, як у людзей. Ня важна, што за мяжой. Новая рэальнасьць будзе так ці інакш уплываць на рэальнасьць у Беларусі, а ў спрыяльны момант проста перамесьціцца на радзіму.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Запытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і  «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею