Андрэй Кобель
Працаваў галоўным доктарам у санаторыі «Беларусь» у Друскеніках (Літва), а пасьля — на той жа пасадзе ў санаторыі ў Сочы (Расея). Пазьней кіраваў аддзелам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру пульманалёгіі ў Менску.
Кобеля затрымалі ўлетку 2022 году. Працэс над ім пачаўся 16 жніўня 2023 году ў Менскім гарадзкім судзе. Мэдыка вінавацяць у «здрадзе дзяржаве». Разгляд ідзе ў закрытым рэжыме. Судзьдзя — Алена Ананіч.
Паводле афіцыйнай вэрсіі, Кобеля нібыта завэрбавалі літоўскія спэцслужбы пад пагрозай шантажу і патрабавалі зьбіраць і перадаваць зьвесткі пра тых, хто адпачывае ў санаторыях, а таксама інфармацыю пра рэзыдэнцыю Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы на тэрыторыі санаторыю. Прапагандысты вінавацілі Кобеля ў тым, што ён нібыта ўладкоўваў на працу людзей на патрабаваньне Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы. Літоўскія спэцслужбы працэс не камэнтуюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былога галоўнага лекара беларускіх санаторыяў за мяжой будуць судзіць за «здраду дзяржаве»Томаш Бяроза
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, імаверна, грамадзянін Польшчы, 54 гады, бізнэсовец. Бяроза жыў у Белаазёрску Берасьцейскай вобласьці, займаўся рытуальнымі паслугамі, рабіў помнікі.
14 чэрвеня 2023 году ў Берасьцейскім абласным судзе пачалі разглядаць ягоную справу. Бярозу вінавацяць у «агентурнай дзейнасьці» і «шпіянажы». Дэталі справы невядомыя. Судзьдзя Сяргей Беразюк. Бізнэс Бярозы зьліквідавалі сёлета ў траўні. Ці скончыўся судовы працэс над ім, невядома.
Ежы Жывалеўскі
Грамадзянін Польшчы, 58 гадоў. Паходзіць зь вёскі на Падляшшы. Ажаніўся зь беларускай Аленай і пераехаў жыць у Горадню. У пары ёсьць сын. Са словаў сяброў, Жывалеўскія трымалі краму і гандлявалі на рынку.
Ежы затрымалі 25 сакавіка 2022 году. Яго абвінавацілі ў «агентурнай дзейнасьці». Працэс праходзіў у закрытым рэжыме ў Горадзенскім абласным судзе. Судзьдзя — Анатоль Заяц. 22 сакавіка 2023 году яго асудзілі на 4 гады калёніі. Праваабаронцы прызналі Жывалеўскага палітвязьнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Быў замілаваны Горадняй». Што расказалі сябры паляка, якога ў Беларусі асудзілі за «агентурную дзейнасьць»Яўген Глушкоў
33 гады, вэтэрынар і музыка, служыў у спэцназе памежных войскаў. Ягоныя бацькі — этнічныя ўкраінцы. Жыў у вёсцы Зябраўка Гомельскага раёну. Каля яе знаходзіцца вайсковы аэрадром, на якім з пачатку вайны разьмяшчаюцца расейскія вайскоўцы. Адтуль запускалі ракеты па ўкраінскай тэрыторыі і выляталі вайсковыя самалёты.
Яўгена затрымалі 16 жніўня 2022 году пасьля інцыдэнту на аэрадроме ў вёсцы Зябраўка, калі там уночы былі чуваць выбухі і відаць сполахі. Тады пачаліся праверкі мясцовых. У Яўгена ў тэлефоне знайшлі стары здымак аэрадрому, які ён рабіў з дрона, і кантакты ўкраінцаў. Яго абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» і «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці».
Справу разглядалі ў закрытым рэжыме. Суд прызнаў Глушкова вінаватым у «аказаньні дапамогі замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі, іх прадстаўнікам у правядзеньні дзейнасьці, накіраванай на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь». Прысуд: 9 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У тэлефоне знайшлі стары здымак аэрапорту ў Зябраўцы». За што затрымалі Яўгена Глушкова, якому пагражае да 15 гадоў калёнііКацярына Андрэева (Бахвалава)
Журналістка «Белсату», 29 гадоў, жыве ў Менску, замужам.
Кацярыну затрымалі 15 лістапада 2020 году падчас жывой трансьляцыі з акцыі пратэсту на менскай «плошчы Перамен» разам з калегай Дар’яй Чульцовай. Спачатку Кацярыну асудзілі на 2 гады калёніі за «арганізацыю або падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».
У 2022 годзе над Андрэевай прайшоў новы працэс за «выдачу дзяржаўных сакрэтаў замежнай арганізацыі, замежнай дзяржаве» (артыкул «здрада дзяржаве»). Ёй прысудзілі 8 гадоў і 3 месяцы калёніі. Падчас разгляду апэляцыі ў Вярхоўным судзе фармулёўку абвінавачаньня замянілі на «шпіянаж». За што менавіта яе судзілі, дагэтуль невядома.
Дзяніс Урад
Капітан Генштабу Ўзброеных Сіл Беларусі, 32 гады, жанаты, ёсьць малое дзіця.
Урада затрымалі 15 сакавіка 2021 году за тое, што ён нібыта сфатаграфаваў сакрэтны ліст ад міністра ўнутраных спраў міністру абароны і «адправіў польскаму тэлеграм-каналу». Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Дзяніса асудзілі на 18 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму і пазбавілі званьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жонка асуджанага за «здраду» капітана расказала, як яго судзілі за інфармацыю пра ўдзел войска ў разгоне пратэстаўДзяніс Івашын
Журналіст-расьсьледнік, рэдактар-валянтэр беларускай вэрсіі сайту міжнароднай расьсьледніцкай супольнасьці InformNapalm зь 2014 году, пазаштатны карэспандэнт газэты «Новы час». Вядомы сваімі расьсьледаваньнямі пра ўплыў «русского мира» на Беларусь і Сырыю, пра скандальную забудову ў Курапатах, пра пераход былых украінскіх бэркутаўцаў у сілавыя структуры Беларусі. Яму 44 гады, жыве ў Горадні, жанаты, мае ўкраінскія карані.
Дзяніса затрымалі 12 сакавіка 2021 году. Спачатку вінавацілі ва «ўмяшаньні ў дзейнасьць міліцыі». Аднак потым высьветлілася, што КДБ вінаваціць Івашына ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай. Яму выставілі абвінавачаньне ў «здрадзе дзяржаве» і асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц калёніі строгага рэжыму.
Фігуранты справы «Рабочага руху»
Іх затрымалі ў верасьні 2021 году. Справай «Рабочага руху» займаўся КДБ. Падставай для яе сталі спробы арганізаваць страйк на буйных прамысловых прадпрыемствах.
Згодна з матэрыяламі справы, удзельнікі ініцыятывы «Рабочы рух» нібыта ажыцьцяўлялі «супрацьпраўную дзейнасьць па зборы і перадачы замежнай дзяржаве і арганізацыі, іх прадстаўнікам (у тым ліку спэцслужбам ЗША і Літвы) службовай інфармацыі абмежаванага характару ў дачыненьні да беларускіх суб’ектаў гаспадараньня аб спосабах абыходу мераў абмежавальнага характару (санкцыяў), а таксама мэханізмах супрацьдзеяньня такім спосабам». Усіх абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве, а таксама паводле шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Усе 10 палітвязьняў не прызналі віны ў здрадзе дзяржаве.
Суд прайшоў у Гомельскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. Працэс вёў судзьдзя Аляксандар Піскуноў. У лютым 2022 году 10 фігурантам вынесьлі прысуды:
Сяргею Шэлесту — 14 гадоў калёніі, Уладзімеру Жураўку — 15 гадоў, Андрэю Пагерылу — 14 гадоў, Ганьне Аблаб — 11 гадоў, Аляксандру Гашнікаву — 14 гадоў, Сяргею Дзюбу — 12 гадоў, Ігару Мінцу — 12 гадоў, Валянціну Цераневічу — 12 гадоў, Сяргею Шамецьку — 12 гадоў, Аляксандру Капшулю — 15 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На тры гады калёніі асудзілі прадпрымальніка, які пераводзіў грошы на дапамогу Ўкраіне праз фонд BySol ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 жніўня: Жыхара Скідзеля, які вярнуўся з Польшчы, асудзілі на 6 гадоў калёніі за камэнтары ў «ЧКБ»