— Дык што цяпер у Беларусі: акупацыя, рэжым ці ўсё ж «беларускія ўлады»?
— Яшчэ ў траўні 1995-га, пасьля пагрому ў парлямэнце, Васіль Быкаў дакладна разгледзеў у Лукашэнку клясычную хунту. Так і напісаў: «Краінай кіруе хунта». Пасьля мы доўгі час называлі гэта «беларускімі ўладамі», бо спадзяваліся на лепшае. А цяпер ужо нашы суседзі хочуць закрыцца «ад дурной агрэсіі зь Беларусі зь яе Вагнэрамі».
Трэба быць дакладнымі ў фармулёўках. Прарасейская хунта захапіла нашу дарагую Беларусь.
— Як вы ставіцеся да закрыцьця межаў Беларусі з боку дэмакратычных краін-суседак?
— Адмоўна. Гэта папулісцкі крок, адзіны вынік якога — ізаляцыя дэмакратычна настроеных беларусаў у краіне і за мяжой. Недэмакратычныя за мяжу ня езьдзяць. То бок Акрэсьцінам для беларусаў стане ўся краіна.
Ці павялічыць гэта бясьпеку суседзяў? Наадварот. Пад бокам у іх будзе не адзін дыктатар, што трымаецца за ўладу, а цэлая КНДР. Зь іншага боку, наіўна думаць, што правакатары ці збройная сіла зь Беларусі, якіх нібыта баяцца суседзі, пойдуць праз КПП і пашпартны кантроль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ выгадна Расеі, найбольш пацярпяць беларусы, — палітоляг Роза Турарбекава— А што б сёньня рабіў Уладзімер Караткевіч?
— Пісаў бы кнігі. Гэтаксама як рабіў Быкаў, як робіць Арлоў. А паколькі шанцы на гэта ўва ўсіх згаданых пісьменьнікаў у Беларусі роўныя нулю, Караткевіч мусіў бы працаваць у Вільні, Варшаве ці Празе, што, аднак, не ўспрымаў бы як эміграцыю, бо напоўніцу жыў у сваіх кнігах і пісалася яму паўсюль, дзе не заміналі.
У 2020-ым ён выходзіў бы на масавыя маршы, бо не захапляцца іх прыгажосьцю, што ў вялікай ступені нарадзілася зь ягоных кніг, ён бы ня змог.
— Ці ёсьць сэнс адзначаць па ўсім сьвеце беларускія выбары, якія фактычна не адбыліся тры гады таму?
— Сэнс у памяці пра тое, што 9 жніўня 2020 ва ўсіх (!) гарадах і нават вёсках Беларусі людзі масава выйшлі галасаваць са стужкамі на запясьцях. Колькі іх было? Мільён, два, тры? Гэта самы забойчы для дыктатуры факт. Таму робіцца ўсё, каб сьцерці яго з памяці.
Апазыцыя таксама ня кажа пра гэта ў кожнай прамове. Няма ня толькі статыстыкі, але і збору сьведчаньняў з усіх паселішчаў, што абавязкова трэба было зафіксаваць і пашыраць у інфапрасторы. Бо для апазыцыі гэта самы каштоўны актыў, які легітымізуе яе ў вачах беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы не здаемся». Акцыі беларусаў сьвету ў трэцюю гадавіну пратэстаў і Ціханоўская на акцыі ў Вільні. ВІДЭА— Ці трэба Беларусі ў NATO?
— Калі не ўдавацца ў фантазіі пра далёкае заўтра, якое ніякім чынам немагчымае сёньня, дык варыянтаў два. Дзе былі б краіны Балтыі і Польшча, калі б ня сталі часткаю NATO? Яны адказваюць самі: там, дзе сёньня Ўкраіна, пад расейскай агрэсіяй. Ці там, дзе сёньня Беларусь — пад прарасейскай хунтай, што па сутнасьці тое самае.
Трэці варыянт з магчымых для Беларусі — стаць часткай Расеі і перастаць быць сабою. То бок NATO для беларусаў — гэта гамлетаўскае пытаньне пра саміх сябе: быць або ня быць. Вядома ж, быць. Хай сабе пакуль на дэклярацыйным узроўні.
— Неяк на пытаньне: Хто горшы для беларусаў — Лукашэнка ці Гітлер, вы сказалі: «Калі пэрсанальна, то Лукашэнка». Што значыць «калі пэрсанальна»?
— Гітлер мроіў зьнішчыць габрэяў і цыганоў, ізаляваў іх у канцлягерах. Зьнішчэньне ўсіх іншых, у тым ліку беларусаў, у ягоныя чорныя пляны не ўваходзіла.
Лукашэнка мроіць зьнішчыць беларусаў як нацыю, ізалюе ў сваіх канцлягерах. То бок менавіта на беларусаў Лукашэнка нацэлены пэрсанальна, як Гітлер на габрэяў і цыганоў. Ня варта забываць, што напачатку свайго прэзыдэнцтва менавіта гітлераўскую Нямеччыну Лукашэнка назваў узорам для сваёй прэзыдэнцкай рэспублікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запытайся ў Дубаўца. Што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Пазьняк так дзіўна сябе паводзіць— Сёлетняя прэмія Гедройця, як і летась і пазалетась, будзе ў эміграцыі. Як гэта адбіваецца на прэміі?
— На першы погляд, парадаксальна. У мяне, як шматразовага «журыста», заўсёды было адчуваньне калі ня поўнай нязгоды з выбарам кніг, дык небясспрэчнасьці выніку. А ў эміграцыі наша галоўная літаратурная прэмія быццам стала на сваё месца. Яна нібы знайшла саму сябе, а гэта ўжо сталасьць, аўтарытэт і адзін з галоўных актываў нашай дэмакратыі. То бок насамрэч гэта не парадокс, а паскоранае сталеньне ў неспрыяльных абставінах вайны.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Запытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею