Пастаўкі расейскага газу ў Эўразьвяз скароцяцца да гістарычнага мінімуму ў наступны тыдзень, бо адзін з двух апошніх газаправодаў, якія працуюць, праз Турэччыну, стане на прафіляктыку. Адзіным маршрутам дастаўкі расейскага газу ў ЭЗ застанецца транзыт праз Украіну, піша BBC.
Прыкладна гэтак жа пачыналася абвастрэньне газавай вайны Крамля з Эўразьвязам восеньню 2022 году, калі «Газпром» адключыў галоўны газаправод «Паўночны паток» на прафіляктыку, а потым адмовіўся падключаць яго назад. З таго часу ЭЗ атрымлівае расейскі трубаправодны газ толькі праз Украіну і Турэччыну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 2022 год прыбытак расейскага «Газпрома» скараціўся больш як на 40 працэнтаў, акцыі ўпаліПа-першае, Эўразьвяз ужо прывыкае да жыцьця без расейскага газу, знайшоў яму альтэрнатывы, і з кожным кантрактам на пастаўку звадкаванага газу з Катара або ЗША ў яго ўсё менш падстаў для турбот. ЭЗ зьмірыўся з пэрспэктывай поўнага адключэньня ад расейскага газу і навучыўся эканоміць.
Па-другое, «Газпром» не прывыкне да жыцьця без самага буйнога, блізкага і багатага эўрапейскага рынку, альтэрнатывы якому ў наступныя гады, а то і дзесяцігодзьдзі, знайсьці не атрымаецца.
Па-трэцяе, калі дагэтуль Крэмль адключаў газаправоды, якія вядуць наўпрост да заяўленых ім ворагаў накшталт Нямеччыны, як у выпадку з «Паўночным патокам», ці Польшчы (Ямал — Эўропа), то «Турэцкі паток» праходзіць праз Турэччыну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады прыдумалі, што рабіць з даўгабудам «Газпром Цэнтру»: там вырашылі будаваць бізнэс-апартамэнтыЯк Расея прайграла газавую вайну
Уладзімір Пуцін разьвязаў газавую вайну супраць Эўразьвязу за паўтара года да таго, як адправіў сваё войска на заваёву суседняй Украіны. Да мінулай восені на ўсіх франтах гэтай газавай вайны Расея наступала, а Эўразьвяз абараняўся.
«Газпром» на працягу году скараціў пастаўкі ў ЭЗ амаль на 80%. Эўропа пагрузілася ў энэргетычны крызіс, які разагнаў інфляцыю і затармазіў эканамічны рост. Краіны ЭЗ патрацілі больш за 750 млрд эўра на падтрымку насельніцтва і прамысловасьці.
Але, як і зь вялікай вайной супраць Украіны, бліцкрыг Крамля не атрымаўся. ЭЗ выстаяў. Да гэтага часу расейскі газ не трапляў пад маштабныя эўрапейскія санкцыі супраць Расеі за вайну ва Ўкраіне, бо ЭЗ да моманту ўварваньня шчыльна сядзеў на расейскай газавай іголцы.
Але праз паўтара года некаторыя з 27 краін ЭЗ ужо прапануюць назаўжды адмовіцца ад выключаных Расеяй газаправодаў. Прапанова абмяркоўвалася на апошняй сустрэчы «Вялікай сямёркі», але пакуль не знайшла аднадушнай падтрымкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея павялічыла пастаўкі газу ў Эўропу праз Украіну, транзыт празь Беларусь не адноўлены ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз дасягнуў незалежнасьці ад расейскіх энэрганосьбітаўДля Расеі адзіны рэальны рынак узамен Эўразьвязу — Кітай. Аднак будаўніцтва туды новага газаправоду «Сіла Сібіру 2» пакуль тармозіцца. Тым часам значную долю страчанага Расеяй эўрапейскага рынку займаюць ЗША, бо Эўропа пераключылася на закупкі звадкаванага газу, які пастаўляецца не па трубаправодах, а морам. Пакуль Расея скарачае вытворчасьць газу, ЗША нарошчваюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, колькі Беларусь будзе плаціць за расейскі газ да 2025 годуКраіны АПЭК+ зьніжаюць план здабычы нафты
Рэагуючы на падзеньне попыту на нафту, краіны-экспартэры дамовіліся аб зьніжэньні здабычы ў 2024 годзе. Краіны дамовіліся здабываць у 2024 годзе 40,46 мільёна барэляў у суткі, што на 1,393 млн менш лічбы, зафіксаванай папярэднімі дамоўленасьцямі, паведамляе DW.
Расея таксама падоўжыць сваё добраахвотнае скарачэньне здабычы нафты на 500 тысяч барэляў на дзень да канца сьнежня 2024 года, заявіў у інтэрвію ТАСС віцэ-прэмʼер Расеі Аляксандр Новак. Сусьветныя рынкі фіксуюць падзеньне попыту і цаны на нафту. Фʼючэрс на нафту маркі Brent каштаваў у чэрвені 2022 каля 120 даляраў за барэль, тады як у чэрвені 2023 году — каля 76 даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цэны на нафту растуць пасьля рашэньня OPEC+ скараціць здабычу