Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, колькі Беларусь будзе плаціць за расейскі газ да 2025 году


Сёньня ў Маскве быў падпісаны пратакол да міжўрадавага пагадненьня аб парадку фармаваньня цэнаў на прыродны газ, які пастаўляецца з Расеі ў Беларусі.

Дакумэнт падпісалі міністры энэргетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч і Расеі Мікалай Шульгінаў. Пратакол замацоўваюць дамоўленасьць паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Ўладзімірам Пуціным ад 19 сьнежня 2022 году аб захаваньні да 31 сьнежня 2025 году ўмоваў паставак расейскага газу ў Беларусь на ўзроўні 2022 году. У 2022 годзе цана гэтых паставак складала 128,5 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Для параўнаньня — на 28 лютага 2023 году цана тысячы кубамэтраў прыроднага газу на газавым хабе TTF (Нідэрлянды) складала 518.2 даляры, на Лёнданскай біржы ICE — 502.8 даляры, на Н’ю-Ёрскай таварнай біржы (NYMEX) — 98.5 даляраў.

У Смаленскай вобласьці РФ цана на газ з улікам паслугаў за транспарціроўку і сбытавыя паслугі складзе ў 2023 годзе ад 79 да 95 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG