Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 2022 год прыбытак расейскага «Газпрома» скараціўся больш як на 40 працэнтаў, акцыі ўпалі


Сымболіка расейскай кампаніі «Газпром»
Сымболіка расейскай кампаніі «Газпром»

Кампанія страціла большасьць эўрапейскіх кліентаў на фоне вайны Расеі ва Ўкраіне.

Дзяржаўная кампанія «Газпром», якая зьяўляецца адным са слупоў расейскай эканомікі, аб’явіла, што яе прыбытак скараціўся больш як на 40 працэнтаў у 2022 годзе і яна ня будзе выплачваць дывідэнды па выніках году.

Гэтая навіна прывяла да падзеньня акцый на Маскоўскай біржы прыкладна на 4%. Дзяржаве належыць больш за 50 працэнтаў акцый кампаніі.

Прыбытак за 2022 год склаў 1,226 трыльёна расейскіх рублёў ( 2,87 млрд даляраў ЗША), што на 41 працэнт менш, чым у 2021 годзе. Кампанія растлумачыла зьніжэньне прыбытку увядзеньнем дадатковага падатку для папаўненьня дзяржаўнай казны.

Кампанія таксама страціла большасьць сваіх эўрапейскіх кліентаў на фоне вайны Расеі ва Ўкраіне і паспрабавала ўмацаваць свой экспартны бізнэс шляхам павелічэньня паставак у Кітай і на іншыя рынкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG