Як паведамляе выданьне, згодна з выпіскай з сыстэмы «Роспаспорт», 20 сакавіка 2002 году Ануфрый (сьвецкае імя — Арэст Беразоўскі) атрымаў у Маскве расейскі пашпарт, а 23 чэрвеня 2003 году яшчэ і замежны пашпарт грамадзяніна РФ. І гэта ўжо ня першы расейскі пашпарт Ануфрыя: у 1998 годзе сьвятару ў Маскве ўжо выдавалі замежны пашпарт.
Расейскае грамадзянства мае і архірэй УПЦ МП і намесьнік дзесяціннага манастыра Гедэон (Юрый Харон). Расейскі пашпарт ён атрымаў у 2019 годзе. «Українська правда» высьветліла, што ў студзені 2023 году Гедэон праводзіў службу ў расейскай Казані, і ў ягонай малітве былі словы ў падтрымку расейскіх войскаў і нападу Расеі на Ўкраіну.
Таксама расейскі пашпарт мае былы мітрапаліт Ізюмскі і Купянскі Елісей (Алег Іваноў). Падчас акупацыі Ізюма Елісей працягнуў маліцца за патрыярха Кірыла і пачаў працаваць на расейскую акупацыйную ўладу. Пасьля дэакупацыі ўцёк у Белгарад, дзе і атрымаў расейскі пашпарт у сьнежні 2022 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне забаранілі рэлігійныя арганізацыі з цэнтрам у Расеі. УПЦ Маскоўскага патрыярхату пад пагрозайАгулам у рэдакцыі «Українськой правды» цяпер ёсьць пацьверджаная інфармацыя пра наяўнасьць расейскіх пашпартоў больш як у 20 сьвятароў УПЦ МП. Сярод іх:
- мітрапаліт Тульчынскі і Брацлаўскі Янафан (Анатоль Ялецкіх);
- вікарый Тульчынскай япархіі, япіскап Ладыжынскі Сергій (Сяргей Аніцай);
- вікарый Кіеўскай япархіі архіяпіскап Панцеляймон (Віктар Башчук);
- кіраўнік Чарнавіцка-Букавінскай япархіі мітрапаліт Мялецій (Валянцін Ягарэнка);
- кіраўнік Хусцкай япархіі мітрапаліт Марк (Мікалай Пятроўцый);
- кіраўнік Днепрапятроўскай япархіі мітрапаліт Ірыней (Іван Сярэдні).
У канцы 2022 году прэзыдэнт Ўкраіны Зяленскі заявіў, што ў краіне забароняць дзейнасьць рэлігійных арганізацый, зьвязаных з Расеяй. Паводле яго, трэба стварыць такія ўмовы, пры якіх «залежныя ад краіны-агрэсара дзеячы ня будуць мець магчымасьці маніпуляваць украінцамі».
У сьнежні 2022 году СБУ апублікавала сьпіс з 10 чалавек, якія трапілі ў «царкоўны сьпіс» санкцый РНБА. Сярод іх, у прыватнасьці, апынуліся клірык УПЦ (МП), экс-дэпутат Вадзім Навінскі і тагачасны намесьнік Кіева-Пячорскай лаўры мітрапаліт Павел.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Хмяльніцкай вобласьці Ўкраіны забаранілі дзейнасьць УПЦ Маскоўскага патрыярхату пасьля зьбіцьця вайскоўца ў царкве ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Кіеве адправіў мітрапаліта УПЦ Паўла пад хатні арышт. Тлумачым, што адбылося