«Прыехаў АМАП на „бусіках“, проста на тэрыторыю заводу. Хапалі людзей вельмі жорстка. Клалі на асфальт, заломвалі рукі, нядзявалі кайданкі», — расказала крыніца Свабоды. Паводле суразмоўцы, такім чынам затрымалі 14 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Узбудзіліся ўсе сілавыя структуры». Праваабаронца пра новую хвалю масавых затрыманьняўУ тэлеграм-каналах, зьвязаных зь сілавікамі, зьявілася відэа пра «адпрацоўку» ў Гомлі 30 чалавек. Іх праверылі «на прадмет садзейнічаньня экстрэмісцкім фармаваньням» і «выявілі сувязі з замежнымі ўдзельнікамі экстрэмісцкіх фармаваньняў». Дваццаць чалавек прыцягнулі да адказнасьці.
Свабодзе вядома, што абсалютную большасьць затрыманых асудзілі на 15 дзён арышту. Сваякі затрыманых паведамляюць, што для «палітычных» цяпер у гомельскім ІЧУ не прымаюць аніякіх перадач.
«Не прынялі нават вады, нават туалетнай паперы для затрыманых», — кажуць суразмоўцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі адбыліся затрыманьні, людзей зьбівалі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гарэлка, трактары, «малочка». Як Беларусь супрацоўнічае з часова акупаванымі тэрыторыямі Ўкраіны