«Роскомнадзор» заблякаваў сайт выданьня «Медиазона Беларусь», пра гэта паведамляе праект «Роскомсвобода». Рашэньне прынялі 26 студзеня, адкрывацца ў Расеі сайт перастаў з 5 сакавіка.
Расейскі сайт «Медиазона» на патрабаваньне Генпракуратуры Расеі заблякавалі летась у пачатку сакавіка, праз два тыдні ў Расеі заблякавалі сайт выданьня «Медиазона. Центральная Азия».
У 2022 годзе ў Расеі было зафіксавана больш за 637 тысяч выпадкаў блякаваньняў інтэрнэт-старонак — гэта абсалютны рэкорд за 15 гадоў, на працягу якіх «Сетевые свободы» вядуць назіраньне за ўзроўнем свабоды ў расейскім інтэрнэце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі за асьвятленьне вайны з Украінай заблякавалі больш за 10 тысяч сайтаўАдной з галоўных прычын павелічэньня колькасьці блякаваньня, паводле зьвестак аўтараў дасьледаваньня, стала прыняцьце пакета расейскіх законаў аб ваеннай цэнзуры, якія вызначаюць крымінальную і адміністрацыйную адказнасьць за крытыку Ўзброеных сіл Расеі.
Праз пагрозу крымінальнага перасьледу і забарону на прафэсію, паводле зьвестак аўтараў дакладу, з Расеі летась эмігравала ня менш як тысяча журналістаў.
«Эвакуацыя цэлых камандаў і асобных прафэсіяналаў стварыла перадумовы для зьяўленьня „другога рунэту“, які прапануе суграмадзянам і сьвету свабодны ад дзяржаўнай цэнзуры погляд на падзеі», — падкрэсьліваюць праваабаронцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік адміністрацыі Лукашэнкі студэнтам журфаку БДУ: «Мы рыхтуем байцоў інфармацыйнага фронту»У Беларусі 2022 годзе заблякавалі больш за 3 тысячы інтэрнэт-рэсурсаў
У 2021–2022 гадах па заявах МУС інфармацыйная прадукцыя 778 тэлеграм-каналаў і іншых інтэрнэт-рэсурсаў прызнана судамі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Больш за 300 тэлеграм-каналаў і чатаў прызнаны экстрэмісцкімі фармаваньнямі. Спынена дзейнасьць больш як 160 тэлеграм-каналаў і чатаў.
Апошнім часам у Беларусі ўсё часьцей затрымліваюць і заводзяць палітычна матываваныя крымінальныя справы за так званую «экстрэмісцкую дзейнасьць»: ёй улады прызнаюць удзел у пратэстах, выказваньні ў інтэрнэце супраць уладаў і супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну і інш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мегазадача Белоруссия». Выйшла дасьледаваньне, як «Роскомнадзор» цэнзуруе беларускі інтэрнэт ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм разблякаваў доступ да сайту blizko.by — зь яго зьніклі палітычныя навіны