Новае рэпрэсіўнае заканадаўства
У 2022 годзе улады прынялі шэраг заканадаўчых актаў, накіраваных на барацьбу з тымі, хто ня згодны з афіцыйным палітычным курсам.
- Так, у траўні ў Крымінальны кодэкс унесьлі праўкі, якія прадугледжваюць сьмяротнае пакараньне за замах на тэракт. Менавіта так кваліфікавалі дзеяньні «рэйкавых партызанаў», якія рабілі дывэрсіі на беларускай чыгунцы пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне.
- У ліпені заканадаўча улады ўвялі інстытут «спэцыяльнага вядзеньня». У яго межах абвінавачанага дазваляецца завочна судзіць, безь яго прысутнасці ў дзяржаве.
- У сярэдзіне сьнежня ухвалілі законапраект аб зьменах у Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», які дазволіць ня толькі судзіць апанэнтаў рэжыму, якія жывуць за мяжой, завочна, але і пазбаўляць іх грамадзянства.
«Сьпіс экстрэмістаў»
Перад Днём Волі, 23 сакавіка 2022 году, МУС апублікавала «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці» (Сьпіс экстрэмістаў). Адразу ў яго ўключылі 140 чалавек. За апошнія месяцы гэты сьпіс, куды ўносяць асуджаных і абвінавачаных у «палітычных» справах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе, узрос больш як у 16 разоў — цяпер у ім 2263 чалавекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ дадаў у «тэрарыстычны» сьпіс яшчэ 20 чалавек, у ім — Вадзім Пракоп’еў і цэлая сям’яСпэцвядзеньне і завочныя суды
На гэты момант супраць 17 чалавек распачатая спэцыяльнае вядзеньне — усе справы заведзеныя паводле «палітычных» артыкулаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт перадаў справу на Ціханоўскую, Латушку і прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады ў пракуратуруРазгромы кватэр
У 2022 годзе супрацоўнікі ГУБАЗіКа сталі масава практыкаваць такі спосаб ціску на тых, хто знаходзіцца за мяжой. Па зьвестках праваабаронцаў, сілавікі разграмілі сама меней 9 кватэраў. Сілавікі ламаюць мэблю і раскідваюць рэчы, разьбіваюць посуд, люстэркі і нават хатнія кансэрвы, высыпаюць крупы. Потым здымаюць гэта на відэа і публікуюць у сваім тэлеграм-канале.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі разграмілі кватэру прэс-сакратаркі «Кібэрпартызанаў». Гэта ня першы выпадак, але ці законна такое пры ператрусе?Затрыманьні сваякоў
Такі спосаб ціску актыўна практыкуецца сілавікамі ў адносінах да сваякоў палітвязьняў і ваяроў ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жонку палітвязьня арыштавалі трэці раз запар. Яна абвясьціла галадоўкуМасавыя крымінальныя справы супраць асуджаных палітвязьняў
У большасьці выпадкаў справы супраць палітвязьняў заводзяць у месцах зьняволеньня паводле арт. 411 КК («злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы») альбо за эпізоды, якія мелі месца да затрыманьня.
Па зьвестках праваабаронцаў, за апошні год як мінімум 41 палітзьняволенага перавялі на турэмны рэжым і супраць яшчэ 16 распачалі новыя крымінальныя справы паводле арт. 411 КК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі новую крымінальную справу. Раней ёй ужо вынесьлі два прысудыПрызнанне «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» задняй датай
У 2022 годзе звычайнай практыкай МУС стала прызнаньне інфармацыйных рэсурсаў «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» пасьля затрыманьня іх стваральнікаў ці супрацоўнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Страну для жизни» прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»Затрыманьні за інтэрвію
У 2022 годзе ўпершыню затрымалі людзей за інтэрвію незалежным СМІ, якія ў Беларусі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваньнямі». Іх дзеяньні кваліфікуюць паводле артыкулу 361-4 КК («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўліне Лосік споўнілася чатыры гады, яе бацькі застаюцца за кратаміПрастрэленыя калені «рэйкавых партызанаў» і параненыя пры затрыманьні гаспадароў сабакі
Самым гучным выпадкам выкарыстаньня зброі сілавікамі ў 2022 годзе стала затрыманьне рэйкавых патызанаў, супраць якіх сілавікі ўжылі зброю на паражэньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэйкаваму партызану», якому пры затрыманьні прастрэлілі калені, далі 16 гадоў зьняволеньняТаксама сілавікі неаднаразова стралялі ў свойскіх жывёлаў, гаспадароў якіх зьбіраліся затрымліваць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Янаве на Берасьцейшчыне пры «палітычных» затрыманьнях гучалі стрэлы, сярод затрыманых былы міліцыянт