Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт перадаў справу на Ціханоўскую, Латушку і прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады ў пракуратуру

абноўлена

Павал Латушка і Сьвятлана Ціханоўская
Павал Латушка і Сьвятлана Ціханоўская

Палітыкаў зьбіраюцца судзіць завочным судом, дзеля чаго раней зьмянілі закон.

Галоўным сьледчым упраўленьнем Сьледчага камітэту ў парадку спэцыяльнага вядзеньня завершана папярэдняе расьсьледаваньне ў дачыненьні да Сьвятланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай, Сяргея Дылеўскага, Марыі Мароз, піша «Вясна».

Крымінальную справу перадалі Генэральнаму пракурору для накіраваньня ў суд.

Дакладная колькасьць і нумары крымінальных артыкулаў, якія інкрымінуюць Латушку і Ціханоўскай, застаюцца невядомымі. Раней Палата прадстаўнікоў дазволіла завочныя суды над беларусамі, якія знаходзяцца за мяжой. Супраць Аб’яднанага пераходнага кабінэту распачалі спэцыяльнае вядзеньне, якое дазваляе весьці сьледзтва і суд завочна.

Старшыня Сьледчага камітэту Дзьмітры Гара 29 лістапада выступіў з дакладам перад Аляксандрам Лукашэнкам. Ён адзначыў, што сьледчыя працягваюць выкрываць «экстрэмісцкую дзейнасьць» у шчыльнай супрацы з КДБ, якая праходзіць «дастаткова плённа».

Павал Латушка адмовіўся ад адваката, якога яму прызначылі ў «спэцвядзеньні»

«Чалавека я гэтага ня бачыў і ня чуў, пра існаваньне яго даведаўся са СМІ. Са мной ён ні разу ня зьвязваўся, пра сябе не заяўляў, хаця ў судзе вядомыя мае кантакты.

Раз са мной „сьледчы“ Гара мае зносіны празь СМІ, то публічна хачу заявіць, што адваката гэтага лічу некампэтэнтным мяне „абараняць“ і прашу адхіліць на падставе артыкулу 47 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу („Падазраваны або абвінавачаны мае права адмовіцца ад абаронцы ў любы момант вядзеньня ў матэрыялах або крымінальнай справе“).

Новага „абаронцу“, зрэшты, прасіць сэнсу няма: самазабойцаў, мяркую, ня знойдзецца, ды і самому падстаўляць калег-юрыстаў не хацелася б», — напісаў Латушка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG