Ужо сёньня: дзень памяці Івана Луцкевіча і Віталя Скалабана

Ля надмагільля Івана і Антона Луцкевічаў у Вільні.

Падзеі 20 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

20 жніўня 1919 году памёр Іван Луцкевіч, беларускі археоляг, публіцыст, палітык, адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага руху. Разам з братам Антонам Іван Луцкевіч стаў ініцыятарам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Іван Луцкевіч

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выбачэньне за гады бяспамяцтва». Упершыню ў Менску адкрылася выстава пра Івана Луцкевіча

Таксама ў гэты дзень

1937 — польскія ўлады забаранілі дзейнасьць Таварыства беларускай асьветы.

1968 — войскі Варшаўскай дамовы ўвайшлі ў Чэхаславаччыну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці можа Крэмль увесьці войскі ў Прагу сёньня?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Кожны можа пачаць рэформы зь сябе і цяпер». (Не)прыдуманае інтэрвію з Вацлавам Гавэлам

1991 — болей за 100 000 чалавек выйшлі да будынку Вярхоўнага Савету РСФСР у Маскве, пратэстуючы супраць змоўнікаў, якія жадалі скінуць Міхаіла Гарбачова.

1991 — у Менску ў гэты дзень на заклік дэпутатаў Апазыцыі БНФ адбыўся мітынг перад Домам ураду.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівеньскі тыдзень 91-га. Дзень другі: дэпутаты БНФ праводзяць мітынг, шахтары Салігорску заяўляюць пра страйк

Зянон Пазьняк і Лявон Баршчэўскі на мітынгу супраць ГКЧП, жнівень 1991 г.

1991 — Эстонія абвяшчае сваю незалежнасьць ад СССР.

1998 — найвышэйшы суд Канады адмовіў Квэбэку ў незалежнасьці.

2020 — У Крамлі заявілі, што ўступленьне Расеі або іншых дзяржаў у дыялёг зь беларускай апазыцыяй, ня згоднай з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў, будзе лічыцца ўмяшаньнем ва ўнутраныя справы Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся

1742Тадэвуш Рэйтан, удзельнік Барскай канфэдэрацыі, дэпутат Сойму Рэчы Паспалітай.

Пасол Наваградзкага павету Тадэвуш Рэйтан намагаецца сарваць сойм і не дапусьціць падзелу Рэчы Паспалітай. Карціна Яна Матэйкі.

1847Баляслаў Прус, польскі пісьменьнік.

1860Раймон Пуанкарэ, францускі дзяржаўны дзяяч, прэзыдэнт Францыі ў 1913–1920 гадах.

У памяці

1938 Уладзімер Пракулевіч, юрыст, журналіст, палітык, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 г., палітэмігрант, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1940 Леў Троцкі, расейскі рэвалюцыянэр, адзін з арганізатараў рэвалюцыі 1917 году ў Расеі, забіты ў Мэксыцы агентам НКВД.

1991 Баляслаў Грабінскі, доктар мэдыцыны, беларускі грамадзкі дзяяч.

2011Віталь Скалабан, беларускі гісторык, літаратуразнавец.

Вольга Іпатава, Сяргей Панізьнік, Зоська Верас, Галіна Войцік, Віталь Скалабан, Уладзімер Содаль. 1982 г.