«Згвалтаваньне стала ўжо звычайнай тактыкай расейцаў. Нашы міжнародныя партнэры адзначаюць, што сьвет ужо неаднойчы бачыў гэтую тактыку і ў Чачэніі, і ў Сырыі. І сёньня ўсе падразьдзяленьні паліцыі і праваахоўных органаў сканцэнтраваныя на тым, каб задакумэнтаваць усе гэтыя страшныя факты і злачынствы, якія расейскі акупант чыніў цягам 100 дзён вайны», — заявіла намесьніца міністра ўнутраных спраў Украіны Кацярына Паўлічэнка 3 чэрвеня на брыфінгу ў Кіеве.
Паводле яе, дакумэнтаваць сэксуальныя злачынствы вельмі цяжка, бо мала хто з грамадзян, якія перажылі сэксуальны гвалт, псыхалягічна гатовы ўспамінаць свае сытуацыі і паўторна перажываць страх і боль пры дачы паказаньняў.
«Складанасьць дакумэнтаваньня яшчэ і ў недастатковай колькасьці доказаў, а часам нават у іх адсутнасьці, бо расейскія акупанты хавалі сьляды гэтых злачынстваў і спальвалі целы пацярпелых», — патлумачыла яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гвалтуй украінскіх баб, толькі мне не кажы». Ідэнтыфікавалі вайскоўца Расеі зь перахопленай СБУ размовы з жонкай«Сэксуальныя злачынствы больш не разглядаюцца як немінучы пабочны вынік вайны. Сёньня сьвет разумее, што гэта ваеннае злачынства і за яго патрэбна караць згодна з міжнародным правам. Такія злачынствы ня маюць тэрміну даўнасьці», — падкрэсьліла намесьніца міністра ўнутраных спраў Украіны.
Кацярына Паўлічэнка паведаміла, што ўжо зарэгістравалі дзясяткі крымінальных спраў.
«Толькі ў падразьдзяленьні Нацыянальнай паліцыі паступіла каля паўсотні зваротаў аб сэксуальных злачынствах расейскіх акупантаў. У прыватнасьці, гэта такія рэгіёны, як Данеччына, Запарожжа, Кіеўшчына, Луганшчына, Харкаўшчына, Херсоншчына і Чарнігаўшчына. То бок гэта тыя вобласьці, дзе найбольш вяліся актыўныя баявыя дзеяньні. Зьвесткі пра 16 такіх фактаў ужо расьсьледуюцца, інфармацыя пра іншыя факты яшчэ правяраецца і вызначаюцца падазраваныя, пацярпелыя, зьбіраюцца адпаведныя доказы», — паведаміла яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспэрты: Сэксуальны гвалт — самае замоўчванае ваеннае злачынства супраць жанчын ва ЎкраінеГвалтуюць непаўналетніх і старых жанчын
Паводле яе, ужо ёсьць пацьверджаная інфармацыя аб згвалтаваньні непаўналетніх дзяўчат і старых жанчын. Сьледчыя ўжо паведамілі аб падазрэньні тром расейскім вайскоўцам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракуратура Ўкраіны: першую справу аб згвалтаваньні падчас вайны накіравалі ў суд. Гісторыя злачынстваПра тое, што расейскія вайскоўцы гвалтуюць жанчын на акупаваных украінскіх тэрыторыях, сусьветныя СМІ ўпершыню паведамілі 4 сакавіка са спасылкай на міністра замежных спраў Украіны Дзьмітра Кулебу. Пазьней генпракурор Украіны Ірына Венядзіктава паведаміла пра першае завочнае падазрэньне ў парушэньні законаў і звычаяў вайны расейскаму вайскоўцу, які згвалціў украінку перад забойствам яе мужа ў Кіеўскай вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму гвалтуюць падчас вайны. Размова зь беларускай, якая дапамагае жанчынам у вайну8 красавіка кіраўнік вайсковай адміністрацыі Крывога Рога Аляксандар Вілкул паведаміў у Telegram пра «згвалтаваньне 16-гадовай цяжарнай і 78-гадовай старой у адной зь вёсак на Інгулецкім кірунку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эстонія і Латвія аднымі зь першых у сьвеце прызналі ваенную агрэсію Расеі генацыдам украінскага народу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Доказаў дастаткова». Апублікавалі першую незалежную справаздачу аб меркаваным генацыдзе ўкраінцаў