Я добра памятаю свой першы прыезд у Менск пасьля абраньня Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнтам Беларусі. Бел-чырвона-белыя сьцягі ўжо зьніклі з вуліц. Пасьля «рэфэрэндуму», праведзенага з ініцыятывы новага кіраўніка дзяржавы, савецкая, па сутнасьці, сымболіка зноў упрыгожыла адміністрацыйныя будынкі. Мае беларускія калегі былі ў жаху ад гэтага, але яны не былі большасьцю ў беларускай сталіцы. Простыя людзі былі ў захапленьні ад Лукашэнкі, і ім, відавочна, было ўсё роўна, якога колеру сьцяг над прэзыдэнцкай рэзыдэнцыяй. У горадзе было страшна — я гэта адчуў фізычна і калі скончыў усю сваю журналісцкую працу (а гэта быў чарговы бессэнсоўны саміт СНД), узяў таксі і паехаў да літоўскай мяжы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першы ракетны абстрэл Львоўскай вобласьці, на ЧАЭС зноў зьявілася электрычнасьць. 18-ы дзень вайны Расеі супраць УкраіныПразь некалькі гадзін я піў каву ў Вільні. Сталіца Літвы таксама не рабіла ўражаньня багатага гораду, але я там быў як дома. Зьмянілася літаральна ўсё — ад сьцягоў да атмасфэры. Я адчайна думаў, што ў бліжэйшыя дзесяцігодзьдзі Беларусь, якая ў свой час была часткай агульнай цывілізацыйнай прасторы зь Літвой, наўрад ці будзе нагадваць Літву. І я меў рацыю.
Пасьля гэтай паездкі я быў у Беларусі яшчэ некалькі разоў — і кожны раз назіраў, як краіна ўсё больш і больш пагружаецца ў Савецкі Саюз, у жудасны анабіёз. Я бачыў, як маладая Беларусь супрацьстаіць гэтай безвыходнасьці — і як яе літаральна закатываюць пад асфальт. Як людзі адварочваюцца ад тых, хто хоча, каб Беларусь была Беларусьсю. Хто хоча, каб Беларусь была Эўропай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вайна з Украінай — максымум 3-4 дні, Зяленскі — аморфны чалавек бяз стрыжня». Як Лукашэнка прагназаваў разгром УкраіныКалі беларусы апамяталіся, было позна. А што значыць — апамятайся. Ня ведаю, ці трэба цяпер тлумачыць, што прэзыдэнцкія выбары ў 2020 годзе былі клясычнай расейскай спэцаперацыяй па запалохваньні непакорнага беларускага дыктатара. Бо ў той час з палітычнай прасторы краіны былі ачышчаныя амаль усе, хто марыў пра дэмакратычную эўрапейскую Беларусь. Пра Беларусь, якая будзе размаўляць не на скажонай рускай, а на прыгожай беларускай мове. Пра Беларусь, за якую мне ня сорамна. (…)
Пасьля фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў беларусы выйшлі на вуліцу не за кандыдатаў у прэзыдэнты, а за свой гонар. І адразу высьветлілася, што гэты гонар несумяшчальны з фальшывымі чырвона-зялёнымі транспарантамі рэжыму, з усім рэквізытам, якім Лукашэнка дзесяцігодзьдзямі спрабаваў замяніць беларускую дзяржаўнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Поўная параза Расеі ўсё бліжэй». Дванаццаць тэзісаў Фрэнсіса ФукуямыМенавіта ў гэты момант Лукашэнка і Пуцін — якія, вядома, ненавідзяць адзін аднаго — назаўжды сталі саюзьнікамі. Скіданьне дыктатара паўсталым народам — кашмар і для Лукашэнкі, і для Пуціна. Абодва добра ўсьведамляюць, што любыя сумленныя выбары зьнішчаць мафіёзныя чалавеканенавісьніцкія рэжымы, якія кіруюць абедзьвюма краінамі на працягу дзесяцігодзьдзяў. Пуціну стала не да гульняў з Лукашэнкам. Больш за тое, пасьля здушэньня паўстаньня беларускі дыктатар стаў яго ўгодлівым васалам — спэцапэрацыя ўсё ж удалася, хоць і вельмі высокай цаной. А цяпер адзін нябожчык цягне другога на вайну. А той цягне свой народ на вайну.
Беларусы маглі б пазьбегнуць усяго гэтага кашмару, калі б не пражылі дзесяцігодзьдзяў у нацыянальнай і маральнай сумятні, калі б не падтрымлівалі крыважэрнага бандыта, які ніколі асабліва не хаваў сваёй сутнасьці. Але я ня буду зьневажаць іх, як гэта робяць некаторыя мае суайчыньнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я спадзяюся, што праз два тыдні, максымум празь месяц, вярнуся дадому». Гісторыя ўцякачкі з УкраіныБо я дакладна ведаю: калі б мы не зрабілі столькі нацыянальных памылак за тры дзесяцігодзьдзі нашай незалежнасьці, то маглі б пазьбегнуць і Кучмы, і Януковіча, і акупацыі Данбасу, і Крыму, і цяперашняй страшнай вайны.
Сёньня ўкраінцы плацяць за свае памылкі, за сваю моцную блізарукасьць і недальнабачнасьць значна большую цану, чым беларусы.
Арыгінал тут.
Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
Вайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
- Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
- У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
- Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
- 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
- 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
- Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.