За апошнія дні Расея перакінула ў Беларусь каля 30 тысяч вайскоўцаў і сучаснае ўзбраеньне, заявіў 3 лютага генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Столтэнбэрг: Вайсковая прысутнасьць Расеі ў Беларусі найбуйнейшая з часоў «халоднай вайны»Пасол Украіны ў Менску расказаў пра свой выклік у МЗС, дзе яго пільнавала карэспандэнтка БТ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інцыдэнт на беларуска-ўкраінскай мяжы: Менск заявіў «рашучы пратэст», Кіеў заклікаў не падыгрываць дэстабілізацыйным дзеяньням РасеіУ Беларусі і праз паўтара года пасьля пачатку пратэстаў супраць фальсыфікацый і гвалту з боку сілавікоў Лукашэнкі не спыняецца перасьлед ягоных апанэнтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 3 лютага: у Менску затрымалі трох мэдыкаў; масавыя ператрусы ў КарэлічахНа сёньня беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі 1037 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 15 чалавек, у тым ліку Анатоля Латушку і Алену ГнаўкПалітвязень Уладзімер Мацкевіч патрабуе зьмяніць яму меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе, завяршыць сьледчыя дзеяньні і прызначыць дату судовага разбору. Мацкевіч перадаў на волю, што адмовіцца ад ежы да выкананьня ягоных патрабаваньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязень Уладзімер Мацкевіч заявіў, што пачне галадоўку за кратамі з 4 лютагаУ Беларусь прыбыла расейская вайсковая дэлегацыя на чале зь міністрам абароны РФ Шайгу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка сустрэўся з Шайгу і згадаў Украіну: «Палезуць — атрымаюць! Вось і ўся вайна»Аляксандар Лукашэнка 3 лютага прыняў даверчыя граматы ў новых паслоў Віетнаму, Дамініканскай Рэспублікі, Лаосу, Марока, Нігерыі, Расеі, Чаду і Шры-Ланкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прыняў даверчыя лісты ў паслоў 8 краін, у тым ліку Расеі. Швайцарыі сярод іх нямаЗа апошнія суткі, згодна з афіцыйнай інфармацыяй, у Беларусі зьявілася 4990 новых хворых на каранавірус.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства здароўя паведаміла пра абнаўленьне рэкорду колькасьці хворых на COVID-19Сэнатары аднагалосна прынялі двухпартыйную рэзалюцыю Шагін — Уікера, якая пацьвярджае падтрымку Злучанымі Штатамі беларускага дэмакратычнага руху.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэнат ЗША прыняў двухпартыйную рэзалюцыю ў падтрымку дэмакратыі ў БеларусіЛідэр тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу Ібрагім аль-Хашэмі аль-Курашы забіты ў баі ў Сырыі амэрыканскім спэцназам у ноч на чацьвер. Пра гэта заявіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джо Байдэн заявіў пра забойства кіраўніка «Ісламскай дзяржавы» спэцназам ЗША