Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 15 чалавек, у тым ліку Анатоля Латушку і Алену Гнаўк


Ілюстрацыйнае фота. Турма ў Горадні
Ілюстрацыйнае фота. Турма ў Горадні

На сёньня беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі 1037 чалавек.

3 лютага беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі яшчэ 15 чалавек, пазбаўленых волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), судзьдзяў і зьнявагу дзяржаўных сымбаляў.

Палітвязьнямі прызнаныя:

  1. Яраслаў Гебень, асуджаны па арт. 370 КК за зьнявагу дзяржаўных сымбаляў да 2 гадоў і 6 месяцаў калёніі;
  2. Мікіта Мурын, асуджаны па арт. 370 КК за зьнявагу дзяржаўных сымбаляў да 2 гадоў і 6 месяцаў калёніі;
  3. Глеб Лёгкі, асуджаны па арт. 370 КК за зьнявагу дзяржаўных сымбаляў да 1 года і 6 месяцаў калёніі;
  4. Арцём Прыгажаеў, асуджаны па арт. 370 КК за зьнявагу дзяржаўных сымбаляў да 1 года і 6 месяцаў калёніі;
  5. Вольга Кукушкіна, асуджаная па ч.1 арт. 368 КК за абразу Аляксандра Лукашэнкі да 1 года і 6 месяцаў калёніі;
  6. Яўген Салаўёў, асуджаны па арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі на 9 месяцаў калёніі;
  7. Алег Дмітрачэнка, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;
  8. Павел Гваздоўскі, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;
  9. Андрэй Кругленя, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 1 года абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;
  10. Алег Гаўрылаў, узяты пад варту па абвінавачваньні па арт. 367 КК за паклёп на Аляксандра Лукашэнку;
  11. Алена Гнаўк, узятая пад варту па абвінавачваньні па арт. 367, 369-1 КК за паклёп на Лукашэнку і дыскрэдытацыю Беларусі;
  12. Руслан Асятроў, узяты пад варту па абвінавачваньні па арт. 130 КК па «справе Зельцара»; 1
  13. Сяргей Крэйда, узяты пад варту па абвінавачваньні па арт. 130 КК па «справе Зельцара»;
  14. Алена Маліноўская, узятая пад варту па падазрэньні па арт. 339 КК у хуліганстве — маляваньні ў грамадзкіх месцах герба «Пагоні»;
  15. Анатоль Латушка, узяты пад варту па падазрэньні по арт.339 КК у хуліганстве — маляваньні ў грамадзкіх месцах герба «Пагоні».

Праваабаронцы лічаць іх перасьлед і пазбаўленьне волі палітычна матываваным, зьвязаным зь мірнай рэалізацыяй выказваньня меркаваньня, а іх саміх — палітычнымі зьняволенымі, і патрабуюць іх неадкладнага вызваленьня.

Паводле стану на 3 лютага беларускія праваабаронцы ўжо прызналі палітычнымі зьняволенымі 1037 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG