Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Столтэнбэрг: Вайсковая прысутнасьць Расеі ў Беларусі найбуйнейшая з часоў «халоднай вайны»


Енс Столтэнбэрг
Енс Столтэнбэрг

За апошнія дні Расея перакінула ў Беларусь каля 30 тысяч вайскоўцаў і сучаснае ўзбраеньне, што зьяўляецца найбуйнейшай расейскай прысутнасьцю пасьля заканчэньня «халоднай вайны», заявіў 3 лютага генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг.

«У апошнія дні мы назіраем значнае перамяшчэньне расейскіх войскаў у Беларусь. Гэта найбуйнейшае расейскае разгортваньне там з часоў „халоднай вайны“», — сказаў Столтэнбэрг журналістам у штаб-кватэры NATO ў Брусэлі.

Паводле яго, Расея, у прыватнасьці, перадала ў Беларусь зьнішчальнікі, ракетныя комплексы «Іскандэр», сыстэмы супрацьракетнай абароны С-400.

Столтэнбэрг заклікаў Расею да «дээскаляцыі» і паўтарыў папярэджаньне Захаду, што «любая далейшая расейская агрэсія будзе мець сур’ёзныя наступствы і вялікія выдаткі».

NATO ня мае намеру адпраўляць войскі ва Ўкраіну ў выпадку магчымага расейскага ўварваньня, але пачало ўмацоўваць абарону суседніх дзяржаў-чальцоў, у тым ліку Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы. Альянс таксама плянуе ўзмацніць абарону ў Чарнаморскім рэгіёне каля Баўгарыі і Румыніі.

Сумесныя вайсковыя вучэньні паміж Расеяй і Беларусьсю каля межаў Украіны пачнуцца 9 лютага і павінны скончыцца 20 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG