У яго склад увойдуць дзьве эпархіі — Паўночна- і Паўднёва-Афрыканская. Апроч гэтага, РПЦ прыняла ў свой склад 102 сьвятароў з васьмі краін Афрыкі. Дзе менавіта служылі гэтыя клірыкі і як іх завуць, невядома.
Але вядома, што Паўночна-Афрыканская эпархія ўключае ў сябе 31 краіну (ад Марока і Эгіпта да Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі і Паўднёвага Судану), а Паўднёва-Афрыканская — 23 краіны (сярод іх ПАР, Мадагаскар, Ангола, Замбія і іншыя). Гэта значыць, гаворка ідзе амаль пра ўсю тэрыторыю Афрыкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за палову ўкраінцаў, якія лічаць сябе праваслаўнымі, належаць да аўтакефальнай Праваслаўнай царквы ЎкраіныНа думку многіх рэлігійных экспэртаў, такі крок РПЦ парушае царкоўныя каноны і ставіць пад пытаньне цэласнасьць сусьветнага праваслаўя наогул. Пералічаныя тэрыторыі не былі «нічыйнымі»: праваслаўнае насельніцтва ў Афрыцы духоўна «акармляе» Александрыйскі патрыярхат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветны патрыярх Варфаламей наведвае ЎкраінуУ гэтай праваслаўнай царкве на Афрыканскім кантынэнце 29 эпархій і шэсьць манастыроў. У абгрунтаваньне свайго рашэньня РПЦ проста кажа: яно стала вынікам таго, што Александрыйскі патрыярх прызнаў Праваслаўную царкву Украіны (ПЦУ), створаную ў студзені 2019 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што Ўкраіну трэба вярнуць «ва ўлоньне нашай сапраўднай веры»Александрыйскі патрыярх Фёдар II ужо заклікаў Усяленскага патрыярха Варфаламея склікаць Сабор старажытных усходніх цэркваў і асудзіць патрыярха Кірыла і Сынод РПЦ у цэлым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад каранавірусу ў Беларусі памерлі 28 праваслаўных сьвятароў, у тым ліку былы кіраўнік БПЦ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мітрапаліт Веньямін лічыць аўтакефалію ледзь ня самым страшным грахом», — багаслоў Натальля Васілевіч