Сёньня ён разам 12 асобамі праходзіць у так званай «справе Аўтуховіча», усіх фігурантаў якой вінавацяць у тэрарызьме.
З 10 сьнежня Уладзімер Гундар знаходзіцца ў горадзенскім СІЗА, куды яго этапавалі зь Берасьця.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дачка вязьня з інваліднасьцю Гундара: «Бацька прасіў біць ва ўсе званы»З таго моманту, паводле Алены, былі вялікія праблемы з карэспандэнцыяй. Адзіны ліст ад мужа, напісаны яшчэ 11 сьнежня, Алена атрымала толькі сёньня, 30 сьнежня.
«Тады ён пісаў, што ў 4-мясцовай камэры іх было 3. Разам зь ім яшчэ двое маладых мужчын 27 і 29 гадоў. На здароўе ня скардзіцца, толькі паведаміў, што лекі заканчваюцца.
Я сёньня павезла, але, натуральна, іх зноў не ўзялі. Сказалі: „Мы яму даем, у нас усё ёсьць“, і што нібыта няма ад яго заявы. Я кажу: „Ну як няма. Ён жа сам у лісьце пісаў пра таблеткі“. А так астатнія перадачы прымалі».
Уладзімер Гундар — інвалід 2-й групы, некалькі гадоў таму перанёс складаную апэрацыю. Яму ампутавалі нагу, акрамя таго, ён мае гіпэртанію і судзіннае захворваньне. Актывіст ужо шмат гадоў носіць пратэз, але той падчас затрыманьня сілавікі прымусілі зьняць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Страшна не дажыць». Што новага ў фігурантаў «справы Аўтуховіча»?«Адвакаты нават артыкул абвінавачаньня паведаміць ня могуць»
Алена кажа, што пакуль ня ведае дату суду над мужам і астатнімі фігурантамі «справы Аўтуховіча». Зь яе словаў, усе яны зараз у Горадні і судзіць іх будуць там.
«Ведаю, скончылі ўжо сьледзтва, зараз адвакаты знаёмяцца з шматлікімі тамамі. Тое, што ім неабходна, перапісваюць ад рукі, бо нічога ні сканаваць, ні фатаграфаваць нельга. Адвакат паведаміла, што яны падпісалі кучу папераў аб невыдаваньні і цяпер наагул нічога ўжо ня могуць мне сказаць. Я нават спытала, па якім артыкуле выстаўляюць абвінавачаньні, але і гэтага паведаміць нельга. Аднак артыкулы цяжкія, амаль найстрашнейшыя, — кажа Алена. — Але ніхто нічога не даведаецца: калі першы ягоны суд закрылі, то гэты пагатоў будзе засакрэчаны. Колькі будзе суд доўжыцца, таксама невядома. Калі ён будзе цягнуцца так, як у Стакевіча, Ціханоўскага і Лосіка, то Божа мой».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ унёс 17 беларусаў у пералік асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці. Хто гэта?Баранавіцкі актывіст і краязнаўца Ўладзімер Гундар — адзін з 13 фігурантаў справы, якую КДБ назвала «тэрарыстычнай групоўкай» Мікалая Аўтуховіча.
30 сьнежня яму выставілі абвінавачаньне паводле артыкула 289 Крымінальнага кодэксу «Акт тэрарызму». Пры гэтым 20 траўня судзьдзя Сяргей Беразюк пакараў яго 3 гадамі зьняволеньня паводле іншага артыкула — 366 КК (гвалт або пагроза ў адносінах да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадзянскі абавязак).
Пасьля затрыманьня Гундар некалькі месяцаў правёў у СІЗА КДБ. Аднак на пачатку красавіка яго перавялі ў Берасьцейскае СІЗА № 7.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволенага інваліда 2-й групы Ўладзімера Гундара чарговым разам зьмясьцілі ў карцарШто зь іншымі фігурантамі «справы Аўтуховіча»?
Паводле КДБ, у «справе Мікалая Аўтуховіча», апроч яго самога, фігуруюць 12 чалавек, у тым ліку сьвятар Сяргей Разановіч, ягоная жонка Людміла і дарослы сын Павал, якія нібыта дапамагалі Аўтуховічу хавацца ад сілавікоў. Уладзімер Гундар ды былая актывістка АГП, жыхарка Крупскага раёну Вольга Маёрава ведалі Аўтуховіча, падтрымлівалі зь ім сувязь і, паводле сьледзтва, могуць быць датычнымі да злачынства, якое ён нібыта рыхтаваў. Прозьвішчаў астатніх сяброў «групы» не называлі.
26 кастрычніка беларускія праваабаронцы ў сумеснай заяве прызналі палітвязьнямі фігурантаў справы Мікалая Аўтуховіча Ірыну Мельхер, Антона Мельхера, Галіну Дзербыш, Сяргея Разановіча, Любоў Разановіч і Паўла Разановіча.
Усіх фігурантаў справы вінавацяць у рыхтаваньні тэрарыстычнага акту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Высьветлілася, што ў СБУ ня ведаюць, хто ў Кіеве сачыў за Аўтуховічам і запісваў ягоныя размовы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-камандзір батальёну «Данбас» Сяменчанка адмовіўся адказваць на пытаньні КДБ у справе Мікалая Аўтуховіча