Сёньня на наша пытаньне адказвае Тацяна Марыніч.
— Час, калі, здавалася б, цешыцца немагчыма. Гэта паўтарае сабе кожны, хто жыве сёньня ў больш бясьпечным, больш вольным, больш радасным месцы. І тым ня менш нагоды для радасьці былі. Гэта, канечне, для мяне асабіста той факт, што мы змаглі адкрыць Імагуру ў Вільні і аднавіць працу ў новым фармаце з новай пашыранай камандай.
Наша індустрыя была багатая на выдатныя падзеі. Гэта і зьяўленьне першага беларускага юнікорна PandaDoc. Я вельмі рада за Мікіту (Мікада. — РС) і ўсю каманду. І вядома, уключэньне (кампаніі. — РС) EPAM у (індэкс фондавага рынку Standard & Poor — РС) S&P. Абедзьве падзеі па-свойму ўнікальныя і зьяўляюцца гістарычнымі з пункту гледжаньня разьвіцьця тэхналягічнай экасыстэмы. Гэта такая радасьць і гонар за таленавітых беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сёньня ПВТ — гэта проста падатковая схема». Заснавальніца Imaguru Тацяна Марыніч пра пагадненьне з Google і асабісты больА яшчэ былі вельмі простыя радасьці. Напрыклад, калі з турмы выходзіць палітвязень. Такіх падстаў было ня так шмат, як хацелася б. Але кожны раз гэта такая палёгка. І яшчэ лісты ад палітвязьняў. Дзякуй Богу, рэдка, але даходзяць. Заўсёды, калі атрымліваеш ліст, адчуваеш сапраўды вельмі і вельмі моцныя пачуцьці суперажываньня, радасьці і болю, надзеі і ўздыму, усьмешкі, калі адчуваеш, што яны там яшчэ могуць жартаваць і падтрымліваць нас. Дзякуй усім палітвязьням, што нават з турмы яны дораць усім нам гэтыя пачуцьці.
Тацяна Марыніч — заснавальніца і кіраўніца стартап-хаба Imaguru, чалец Каардынацыйнай Рады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Убачылі Марыю Калесьнікаву, яе мужнасьць, стойкасьць, бадзёрасьць і яе сэрцайка». NaviBand пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сілаў няма такіх, каб нас перадушыць». Сяргей Будкін пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я ў стане радавацца простым, як яблык, рэчам». Ева Вежнавец пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Другі год запар праходзіць пад зоркай салідарнасьці». Андрэй Стрыжак пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Магчымасьць узаемадзейнічаць зь людзьмі, якія працуюць у падтрымку Беларусі». Амбасадарка Джулі Фішэр пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усьцешыла, як пісьменьнікі і паэты супрацьстаяць цёмным часам». Альгерд Бахарэвіч пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Як тут крыва не ўсьміхнуцца!». Лявон Вольскі пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вельмі парадавала салідарнасьць беларусаў, якая адчуваецца і тут». Палітвязень Мікола Статкевіч пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цешыць кожны новы дзень майго жыцьця». Палітзьняволеная Марыя Калесьнікава пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У мяне ёсьць аптымізм: мы на парозе пераменаў». Станіслаў Шушкевіч пра добрае ў 2021 годзе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяне ўзнагародзілі ордэнам». Уладзімер Арлоў пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ды і само складаньне лістоў таксама мяне радавала». Юлія Цімафеева пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніколі ў жыцьці я не назіраў такой канцэнтрацыі шчырасьці, дабрыні, любові». Палітвязень Андрэй Аляксандраў пра добрае ў 2021-м ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я знайшла ў памяці моцнае ўражаньне і пачуцьцё радасьці». Сьвятлана Алексіевіч пра добрае ў 2021-м