Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Цешыць кожны новы дзень майго жыцьця». Палітзьняволеная Марыя Калесьнікава пра добрае ў 2021-м


Марыя Калесьнікава ў судзе 6 верасьня 2021
Марыя Калесьнікава ў судзе 6 верасьня 2021

Свабода зьвярнулася да вядомых у беларускай публічнай прасторы асобаў з просьбай адказаць на пытаньне: Што Вас парадавала/прымусіла ўсьміхнуцца ў 2021-м? Такім чынам мы паспрабавалі адшукаць крупінкі радаснага, добрага і сьветлага ў гэтым змрочным годзе беларускай гісторыі.

Сёньня на наша пытаньне адказвае Марыя Калесьнікава.

— Цешыць кожны новы дзень майго жыцьця. Нават у турэмнай клетцы мой сьвет — гэта выдатныя, дарагія мне людзі, якія хоць і далёка, але побач са мной, гэтае вялікае, вечнае мастацтва, музыка, кнігі, добрыя лісты і каханьне. Я дакладна ведаю, што гэтыя дзіўныя часы скончацца, а ўяўляеце, як мы будзем шчасьлівыя бачыць і абдымаць адно аднаго?

Марыя Калесьнікава — кіраўніца штабу Віктара Бабарыкі на выбарах 2020 году. Удзельніца трыюмвірату аб’яднаных штабоў Ціханоўскай, Бабарыкі, Цапкалы. Сябра калегіюму Каардынацыйнай рады. Лідэр партыі «Разам». Прафэсійны музыкант. 6 верасьня 2021 году яе асудзілі на 11 гадоў калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG