Суд Першамайскага раёну Менску пакараў затрыманых 30 кастрычніка афіцыйную прадстаўніцу тэлеканалу «Белсат» у Беларусі Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўніцу «Белсату» ў Беларусі і яе мужа арыштавалі на 15 сутак за нібыта захоўваньне «экстрэмісцкіх матэрыялаў»У Беларусі штодня адбываюцца разгляды і прысуды ў крымінальных справах, заведзеных на ўдзельнікаў пратэстаў супраць кіраваньня Лукашэнкі і фальсыфікацыі выбараў у 2020 годзе
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 1 лістапада. Смаргонца асудзілі на два гады «хіміі» за камэнтар у «Аднаклясьніках»Рок-музыку з Горадні Ігара Банцэра вярнулі зь віцебскага СІЗА на віцебскую «хімію» 29 кастрычніка і зьбіраліся 1 лістапада пакараць карцарам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Карцару я не перажыву, нават галадоўкі ня трэба». Што адбываецца з музыкам Банцэрам, якога чакалі на воліМяркуецца, што 10 лістапада будзе вынесены прысуд Сяргею Ціханоўскаму, Міколу Статкевічу, Ігару Лосіку, Уладзімеру Цыгановічу, Арцёму Сакаву і Дзьмітрыю Папову
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прысуд у справе Ціханоўскага могуць агучыць 10 лістападаУ кастрычніку ў «палітычных» крымінальных справах асудзілі ня менш за 95 чалавек
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Задушыўшы пратэсты, улады пераключыліся на іншадумства, — маніторынг праваабаронцаўБылога рэдактара газэты «Вольны горад» аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». У першым пратаколе ў віну Сяргею Няроўнаму паставілі адзнаку «падабаецца» на старонцы Tut.by у Facebook, у другім — падабайку на старонцы «Белсату»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крычаўскага журналіста Сяргея Няроўнага асудзілі за падабайкі пад «экстрэмісцкім кантэнтам»Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка сьцьвярджае, што атрымліваў асабістыя пагрозы ад Аляксандра Лукашэнкі і абяцаньні «асабіста задушыць рукамі»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Знойдуцца тыя людзі, якія гэта зробяць». Павал Латушка — пра тое, хто і як пагражае беларускім апазыцыянэрам за мяжойУ канцы мінулага тыдня дыпляматы ЭЗ дамовіліся пашырыць крытэры санкцый супраць беларускага рэжыму перад пятым пакетам санкцый, які чакаецца прыблізна ў сярэдзіне лістапада
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭЗ узгадніў новыя крытэры для пятага пакету санкцый супраць беларускага рэжымуСуседнія дзяржавы Эўразьвязу зьбіраюцца і далей не прапускаць мігрантаў зь Беларусі, нягледзячы на халады
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўразьвяз зь Беларусі за дзень не прапусьцілі больш за паўтысячы чалавекЭўрапейскі цэнтар канстытуцыйных правоў і правоў чалавека (ECCHR) разам з Сусьветнай арганізацыяй супраць катаваньняў (OMCT) падалі скаргу генэральнаму пракурору Нямеччыны супраць шасьці высокіх прадстаўнікоў службаў бясьпекі Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нямеччыне падалі скаргу генпракурору на супрацоўнікаў спэцслужбаў БеларусіУсяго з пачатку 2021 году колькасьць нелегальных мігрантаў склала 7832, паведамляе фэдэральная паліцыя Нямеччыны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нямеччыне за кастрычнік затрымалі 5285 мігрантаў, якія нелегальна праніклі ў краіну праз Польшчу і Беларусь