Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крычаўскага журналіста Сяргея Няроўнага асудзілі за падабайкі пад «экстрэмісцкім кантэнтам»


Сяргей Няроўны
Сяргей Няроўны

Былога рэдактара газэты «Вольны горад» аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Журналіста судзілі за падабайкі пад допісамі на старонках СМІ, якія ўлада прызнала экстрэмісцкімі.

У першым пратаколе ў віну Сяргею Няроўнаму паставілі адзнаку «падабаецца» на старонцы Tut.by у Facebook, у другім — падабайку на старонцы «Белсату».

Міліцыянты палічылі, што сваімі падабайкамі журналіст нібыта «распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы».

І за першы, і за другі «лайк» журналіста затрымлівала міліцыя. Дома ў яго правялі ператрус.

1 лістапада суд Крычаўскага раёну аштрафаваў Сяргея Няроўнага на 580 рублёў, паведаміў тэлеграм-канал Mayday.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG