Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне за кастрычнік затрымалі 5285 мігрантаў, якія нелегальна праніклі ў краіну праз Польшчу і Беларусь


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Усяго з пачатку 2021 году колькасьць нелегальных мігрантаў склала 7832, паведамляе фэдэральная паліцыя Нямеччыны.

Ведамства зазначыла, што толькі за мінулыя выходныя каля мяжы з Польшчай затрымалі 597 асобаў.

Большасьць зь іх — грамадзяне Іраку. Сярод мігрантаў ёсьць таксама сырыйцы, іранцы і афганцы.

У пашпартах мігрантаў былі беларускія візы ці штампы аб перасячэньні беларускай мяжы. У шасьці затрыманых знайшлі каранавірус. Пачата расьсьледаваньне ў дачыненьні да 18 арганізатараў незаконнай перавозкі людзей.

Са жніўня 2021 году фэдэральная паліцыя Нямеччыны сутыкнулася на нямецка-польскай мяжы зь вялікім патокам нелегальнай міграцыі. Адзначаецца, што пакуль няма ніякіх прыкмет паляпшэньня сытуацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG