Пра гэта паведамляе «Наша ніва».
Грамадзянін Расеі Даніла Чамаданаў — фігурант берасьцейскай «карагоднай справы», заведзенай па падзеях 13 верасьня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт). Яму прысудзілі 1 год пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі агульнага рэжыму.
23 кастрычніка Чамаданаў выйшаў на волю і адразу быў дэпартаваны ў Расею — яму нельга ўяжджаць у Беларусь на працягу 2 гадоў. Як адзначаюць праваабаронцы, 24-гадовы хлопец 22 гады пражыў у Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 1 году і 8 месяцаў калёніі. Берасьцейскія пракуроры запрасілі пакараньня для другой «дзясяткі» ў «справе карагодаў» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад 1,5 года «хатняй хіміі» да 1 года ў калёніі. У Берасьці агучылі выракі яшчэ 14 фігурантам «карагоднай справы»