Па словах міністра энэргетыкі Літвы Дайнюса Крэйвіса, энэргетычная блякада ўжо абышлася Беларусі ў 2 мільярды даляраў. І гэта яшчэ не канец, цытуе яго літоўскач тэлевізія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Міністэрства энэргетыкі Літвы спадзяецца, што праблема байкоту БелАЭС на рынку краінаў Балтыі вырашанаяДайнюс Крэйвіс агучыў такую лічбу ў кантэксьце абмеркаваньня магчымасьці запуску другога энэргаблёку БелАЭС. Па яго зьвестках, інвэстыцыі ў гэты праект замарожаныя і Беларусь ня зможа запусьціць энэргаблёк у найбліжэйшы час.
«Дзень, калі яны змогуць зрабіць гэта, даволі далёкі, — сказаў літоўскі міністар. — Два блёкі проста ня змогуць працаваць адначасова, таму што беларуская энергасыстэма гэтаму не адпавядае. Таму адназначна бачым, што намаганьні, якія мы прыклалі да гэтага часу, ужо абышліся Беларусі дадаткова ў 2 мільярды даляраў неатрыманых прыбыткаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Літвы: Астравецкая АЭС патэнцыйна небясьпечная ня толькі для Вільні, але і для МенскуЧыноўнік таксама расказаў пра досыць складаныя перамовы з калегамі ў Латвіі і Эстоніі на абмежаваньне паставак электраэнэргіі зь Беларусі.
«Латвія прапаноўвала ўпусьціць палову той энэргіі, што вырабляецца на электрастанцыі ў Астраўцы. Мы не пагадзіліся, урад вырашыў, што зацьвердзім нашу мэтодыку. Гэта практычна гарантуе, што электрычнасьць з БелАЭС не паступае ў Літву. Так, была незадаволенасьць у Рызе і Таліне, таму прапануем перамовы аб трохбаковай мэтадалёгіі, каб знайсьці кампраміснае рашэньне», — сказаў Дайнюс Крэйвіс, дадаўшы, што па выніках перамоваў магчымасьць вызначэньня фізычнай прапускной здольнасьці сетак узяла на сябе Літва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: «Трэба будзе — пабудуем і другую АЭС»7