Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Трэба будзе — пабудуем і другую АЭС»


Від на Беларускую АЭС у ваколіцах Астраўца.
Від на Беларускую АЭС у ваколіцах Астраўца.

Аляксандар Лукашэнка лічыць, што можна выкарыстаць усю электраэнэргію зь Беларускай АЭС.

Пра гэта ён заявіў, прымаючы намесьніка прэм’ер-міністра Юрыя Назарава, міністра энэргетыкі Віктара Каранкевіча і свайго памочніка Аляксандра Касінца.

«Хачу вас папрасіць, каб асабліва ня тузаліся і ня парыліся, як у народзе кажуць, з нагоды „ах, экспарт, лішняя энэргія, няма куды падзець“. Калі разумна разгорнемся, то нам яшчэ мала будзе той электраэнэргіі. Гэта супэрчыстая крыніца, яна мусіць прысутнічаць усюды і ва ўсім: пачынаючы ад жыльля і да прамысловасьці», — адзначыў Лукашэнка.

Лукашэнка адрэагаваў на крытыку Літвы наконт бясьпекі БелАЭС:

«Асабліва нашы суседзі: „станцыя, бясьпека і іншае“. А самі заплянавалі будаўніцтва сваіх станцый. Раней Літва ледзь вымаўляла, цяпер ужо задумалася аб будаўніцтве, а можа і вярнуцца да Ігналінскай АЭС. І Польшча плянуе будаваць, усе астатнія будуюць ці ўжо пабудавалі. Таму атамная энэргія — гэта будучыня. І добра, што мы ў свой час угадалі, што трэба гэтым займацца», — заявіў ён.

Пры гэтым Лукашэнка заявіў: «Трэба будзе — пабудуем і другую атамную электрастанцыю. У гэтым уся пэрспэктыва».

Краіны Эўразьвязу адмовіліся набываць электраэнэргію, выпрацаваную на БелАЭС, крытыкуючы беларускі бок за непразрыстасьць рэалізацыі праекту і нізкі ўзровень бясьпекі аб’екта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG