Вядомы нямецкі бард і былы ўсходненямецкі дысыдэнт Вольф Бірман мае намер перадаць беларускай апазыцыянэрцы Марыі Калесьнікавай прысуджаную яму прэмію імя Авідыя.

Вольф Бірман
«З таго часу, як народ Беларусі нарэшце выйшаў на вуліцы супраць дыктатара Аляксандра Лукашэнкі, Марыя Калесьнікава стала іконай грамадзянскага і мірнага супраціву», — напісаў 84-гадовы Бірман у заяве, пра якую паведамляе DW.
Паводле яго, 5 кастрычніка ў Франкфурце-на-Майне ён прыме ўзнагароду, каб у «самыя кароткія тэрміны» перадаць яе Калесьнікавай. «Наколькі высока б мы ні шанавалі музыканта і змагарку за свабоду, гэта наўрад ці зможа вызваліць Марыю. Калі я прысьвячу ёй маю песьню і засьпяваю яе, то гэта будзе асалодай для душы ёй і яе аднадумцам за кратамі», — напісаў Бірман.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Статкевіч ужо адседзеў столькі ж, колькі Салжаніцын. Параўноўваем тэрміны беларускіх палітвязьняў і сусьветна вядомых дысыдэнтаўВольф Бірман быў праваабаронцам і крытыкам рэжыму ў ГДР. У лістападзе 1976 году ўлады ва Ўсходнім Бэрліне пазбавілі яго грамадзянства.
Прэмія імя Авідыя прысуджаецца ПЭН-цэнтрам нямецкамоўных аўтараў за мяжой раз на два гады. Рашэньне аб узнагароджаньні Бірмана было абвешчанае яшчэ ў 2020 годзе, але праз пандэмію ўручэньне прэміі адклалі.