Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША: Калесьнікаву і Знака асудзілі паводле фальшывых абвінавачаньняў у несправядлівым працэсе


Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен
Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што Злучаныя Штаты асуджаюць палітычна матываваныя прысуды, вынесеныя 6 верасьня Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку.

«На жаль, гэтыя прысуды — чарговае сьведчаньне таго, што рэжым цалкам ігнаруе правы чалавека і асноўныя свабоды народу Беларусі, — адзначыў Блінкен. — Спадарыня Калесьнікава і спадар Знак заслугоўваюць празрыстага судовага рашэньня па вылучаных супраць іх сфальсыфікаваных абвінавачаньнях, чаго яны не атрымалі. Як дзяржава-ўдзельнік АБСЭ Беларусь абавязалася паважаць права на справядлівы судовы разбор незалежным і бесстароньнім судом, а таксама права на свабоду выказваньня меркаваньняў і мірных сходаў».

«Мы паўтараем наш заклік спыніць кампанію рэпрэсій супраць грамадзян Беларусі за ажыцьцяўленьне іх правоў чалавека ўнутры і за межамі Беларусі і неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зьняволеных, у тым ліку спадарыню Калесьнікаву і спадара Знака. Мы зноў заклікаем улады Беларусі пачаць сапраўдны дыялёг з дэмакратычнай апазыцыяй і чальцамі грамадзянскай супольнасьці дзеля свабодных і справядлівых выбараў пад міжнародным наглядам», — падкрэсьліў Блінкен.

  • У Менску сёньня агучылі прысуд палітзьняволеным Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку. Былых удзельнікаў выбарчага штабу Віктара Бабарыкі і сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады судзілі разам за зачыненымі дзьвярыма. Вырак — 11 гадоў калёніі Калесьнікавай і 10 — Знаку. Судзьдзя Сяргей Епіхаў.
  • Іх прызналі вінаватымі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: змова з мэтай захопу ўлады; заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы; стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо кіраваньне ім.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG