Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўскай, Вераніцы Цапкала і прадстаўніцы Марыі Калесьнікавай уручылі нямецкую прэмію


Вераніка Цапкала, Сьвятлана Ціханоўская, Марыя Калесьнікава, Менск, 20 ліпеня 2020
Вераніка Цапкала, Сьвятлана Ціханоўская, Марыя Калесьнікава, Менск, 20 ліпеня 2020

Цырымонія прайшла 16 траўня ў онлайн-фармаце. Калесьнікаву, якая знаходзіцца ў зьняволеньні, прадстаўляла яе сястра Тацяна Хоміч.

Напярэдадні стала вядома, што Сьвятлана Ціханоўская, Марыя Калесьнікава і Вераніка Цапкала ўзнагароджаныя нямецкай прэміяй імя Льва Копелева

«Сваёй рашучасьцю і мужнасьцю яны запусьцілі дэмакратычны рух, які ахапіў усю Беларусь», — адзначыў падчас цырымоніі прэм’ер-міністар зямлі Паўночны Рэйн–Вэстфалія, лідэр кіроўнай у Нямеччыне партыі ХДС Армін Лашэт.

«Гэта вялікі гонар для Марыі і ўсяго беларускага народу, — заявіла Тацяна Хоміч. — Вялікі дзякуй за тое, што вы падтрымліваеце нас у нашай барацьбе за свабоду, справядлівасьць, нашыя правы. Тысячы беларусаў прайшлі праз турмы, сотні людзей былі зьбітыя, кожны дзень палітвязьня — гэта катаваньне. Беларусаў пазбаўляюць свабоды, але яны не могуць пазбавіць беларусаў волі».

  • Прэмія заснаваная ў 2001 годзе Форумам імя Льва Копелева. Лёў Копелеў — літаратуразнаўца, дысыдэнт, праваабаронца, які ў 1981 годзе быў пазбаўлены савецкага грамадзянства «за дзеяньні, якія ганяць высокае званьне грамадзяніна СССР».
  • Ціханоўская, Калесьнікава і Цапкала былі сярод ляўрэатаў прэміі Эўрапарлямэнту імя Андрэя Сахарава за 2020 год.
  • Калесьнікава абвінавачваецца беларускімі ўладамі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу, ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі.
  • Ціханоўская ўключаная ў сьпіс асобаў, датычных, на думку КДБ, да тэрарыстычнай дзейнасьці, яна абвешчаная ў міжнародны вышук.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG