Ціманоўская атрымала польскую візу, яе муж зьехаў ва Ўкраіну. Найважнейшае за 2 жніўня

Крысьціна Ціманоўская ўваходзіць на тэрыторыю польскай амбасады ў Токіё. 2 жніўня 2021

Падзеі 2 жніўня

У МЗС Польшчы заявілі, што Крысьціна Ціманоўская атрымала польскую гуманітарную візу

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крысьціна Ціманоўская атрымала польскую візу. Яе муж зьехаў ва Ўкраіну. Галоўнае
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Муж Ціманоўскай расказаў, як пакінуў Беларусь і што сям'я зьбіраецца рабіць далей

Спартыўны арбітражны суд адхіліў запыт Ціманоўскай на адмену рашэньня НАК.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спартыўны арбітражны суд адхіліў запыт Ціманоўскай на допуск да алімпійскіх спаборніцтваў

Вядомыя беларускія спартоўцы пракамэнтавалі Свабодзе рэзанансную гісторыю спрынтэркі Ціманоўскай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лёгкаатлетка Астапчук і дзюдаіст Шэршань выступілі ў падтрымку Крысьціны Ціманоўскай

Эўразьвяз рэзка раскрытыкаваў дзеяньні ўладаў Беларусі за спробу гвалтоўна адправіць з Токіё ў Менск Ціманоўскую.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз скрытыкаваў дзеяньні ўладаў Беларусі супраць Ціманоўскай

1 і 2 жніўня сытуацыя вакол беларускай спрынтэркі знаходзіцца ў цэнтры ўвагі сусьветных мэдыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Загад вярнуць Ціманоўскую аддаў сам Лукашэнка». Міжнародная прэса пра скандал у Токіё

Свабода працягвае сачыць за судамі ў крымінальных справах, якія штодзённа адбываюцца ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 2 жніўня: 2 гады калёніі за напады на «Табакеркі»

107 палітычных прысудаў, 604 палітвязьні, крымінальны перасьлед журналістаў і прававабаронцаў — цягам ліпеня 2021 году сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі надалей значна пагаршалася, зазначае Праваабарончы цэнтар «Вясна».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы апублікавалі зьвесткі аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі ў ліпені

Пракуратура Горадні падала ў суд пазоў пра ліквідацыю ТАА «Гродналайфмедыя», якое зьяўляецца ўласнікам мэдыя-рэсурсу Hrodna.life.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні падалі пазоў на ліквідацыю кампаніі-уласьніка Hrodna.life

Афіцыйны Беларускі саюз журналістаў прыпыняе сваё ўзаемадзеяньне з выканаўчымі структурамі Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праўладны саюз журналістаў замарозіў удзел у Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў

Інфармацыя пра новыя палёты з гарадоў Басра (1 млн. 327 тысяч жыхароў), Сулейманія (677 тысяч жыхароў) і Арбіль (846 тысяч жыхароў) зьявілася на онлайн-табло Нацыянальнага аэрапорту Менск і ў сэзонным раскладзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На літоўскай мяжы рэкордныя затрыманьні мігрантаў, а ў Менску чакаюць новых авіярэйсаў з Іраку