Пратасевіча і Сапегу перавялі пад хатні арышт; справу Калесьнікавай і Знака накіравалі ў суд. Найважнейшае за 25 чэрвеня

Раман Пратасевіч і Соф'я Сапега

Асноўныя падзеі 25 чэрвеня

Пратасевіч і Сапега пераведзеныя пад хатні арышт, абодва цяпер на здыманых кватэрах — кожны ў асобнай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рамана Пратасевіча і Софʼю Сапегу перавялі пад хатні арышт
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт патлумачыў, чаму Пратасевіча і Сапегу перавялі на хатні арышт

Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць Марыі Калесьнікавай і Максіма Знака.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справу Марыі Калесьнікавай і Максіма Знака накіравалі ў суд, ім пагражае да 12 гадоў турмы

МЗС Беларусі адказала на сэктаральныя санкцыі Эўразьвязу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Беларусі абяцае санкцыі ў адказ эўрапейскім у «найбліжэйшыя тыдні»

Палата прадстаўнікоў у апошні дзень сэсіі ўхваліла ў першым чытаньні законапраект аб зьмене Канстытуцыі Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палата прадстаўнікоў ухваліла зьмены Канстытуцыі, якія на год пераносяць мясцовыя выбары

Палата прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў законы аб абароне сувэрэнітэту і канстытуцыйнага ладу Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палата прадстаўнікоў ухваліла законы на выпадак гібелі Лукашэнкі

У Беларусі ўжо 515 палітвязьняў. Праваабарончая супольнасьць дадала ў сьпіс яшчэ 8 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ўжо 515 палітвязьняў

Рух «За свабоду» 25 чэрвеня атрымаў зь Міністэрства юстыцыі прадпісаньне да 13 ліпеня падаць шэраг дакумэнтаў у рамках вывучэньня дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінʼюст распачаў праверку руху «За свабоду»

Былога памочніка пракурора Першамайскага раёну Менску мусілі вызваліць 25 чэрвеня не пазьней за 10-ю гадзіну раніцы. Праваабаронцы мяркуюць, што яму працягнулі арышт.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля 15 сутак ня выйшаў на волю экс-пракурор Яўген Бабак. Яго арыштавалі на новы тэрмін

Сьледчы камітэт адмяніў пастанову аб спыненьні справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») супраць перакладчыцы Вольгі Калацкай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перакладчыцу Вольгу Калацкую дапыталі ў крымінальнай справе, яна зноў падазраваная

25 чэрвеня адбыўся чарговы суд па справе шматразовага чэмпіёна сьвету ў кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксея Кудзіна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маскоўскі суд адхіліў скаргу баксёра Кудзіна на экстрадыцыю ў Беларусь