Абвінавачаньне папрасіла для Бабарыкі 15 гадоў зьняволеньня; Лукашэнка забраў дзяржаўныя прэміі ў двух лекараў. Найважнейшае за 22 чэрвеня

Віктар Бабарыка

Падзеі 22 чэрвеня

Пракурор Сяргей Гіргель папрасіў пакараць Віктара Бабарыку 15 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракурор папрасіў суд пакараць Віктара Бабарыку 15 гадамі зьняволеньня

Лукашэнка сваім указам пазбавіў дзяржаўных прэмій лекараў-анколягаў Вольгу Алейнікаву і Алега Суконку

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка забраў дзяржаўныя прэміі ў дваіх лекараў-анколягаў, дактароў навук

МЗС: «Блюзнерства, што чарговая санкцыйная агрэсія разьвязана групай заходніх краін менавіта ў дзень памяці і смутку»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мяжуе з абвяшчэньнем эканамічнай вайны». МЗС Беларусі адказаў на санкцыі Эўразьвязу, ЗША, Вялікай Брытаніі і Канады

Свабода працягвае асьвятляць крымінальныя справы супраць удзельнікаў пратэстаў у Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 22 чэрвеня: 1,5 года «хіміі» за абразу Балабы, 2 гады калёніі за бел-чырвона-белы сьцяг на школе

Супрацоўнікі адной з найбуйнейшых пляцовак інтэрнэт-гандлю Беларусі 21vek.bу паведамілі аб раптоўным візыце сілавікоў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі прыйшлі ў інтэрнэт-краму 21vek.bу і кампанію «Юркас». Затрымалі заснавальнікаў

Сама меней тром беларусам, абвінавачаным у крымінальных справах за пратэсты, пагражае экстрадыцыя з Расеі, паведаміў кіраўнік прававых праграмаў Маскоўскай Хэльсынскай групы Раман Кісялёў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экстрадыцыя з Расеі пагражае сама меней тром беларускім пратэстоўцам

Міжнародны камітэт расьследаваньня катаваньняў у Беларусі апублікаваў чацьвёртую прамежкавую справаздачу, прысьвечаную ўмовам утрыманьня ў месцах несвабоды ад жніўня 2020 году да траўня 2021-га

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшла справаздача пра катаваньні ў Беларусі за апошнія 10 месяцаў. Асноўныя тэзісы

Фільм праекту NEXTA «Залатое дно», які распавядае пра маёмасьць і рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі, трапіў у сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў Беларусі»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фільм «Залатое дно» пра маёмасьць Лукашэнкі прызналі экстрэмісцкім

Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод у трэцім квартале плянуе захаваць загрузку на бягучым узроўні і перапрацаваць блізу 2 млн тон расейскай нафты

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніцтва «Нафтану» абвяргае, што на трэці квартал 2021 году прадпрыемства засталося без сыравіны

Па словах прэс-службы БКК, санкцыі супраць беларускіх калійных угнаеньняў прывядуць да вострага дэфіцыту на сусьветным рынку і павышэньня цэнаў на прадукты

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская калійная кампанія заявіла, што санкцыі ЭЗ «падарвуць асновы міжнароднай харчовай бясьпекі»

Магчымасьць памілаваньня арыштаванай у Беларусі грамадзянкі Расеі Соф’і Сапегі пасьля відэзвароту ейнага бацькі з просьбай пра гэта абмяркоўваецца — заявіў расейскі пасол у Менску Яўген Лукʼянаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасол Расеі дапусьціў, што Лукашэнка памілуе Софʼю Сапегу

Вядомага беларускага пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча ўганаравалі прэстыжнай нямецкай прэміяй Erwin Piscator Preis за раманы «Сарока на шыбеніцы» і «Сабакі Эўропы», а таксама за эсэістыку

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Альгерд Бахарэвіч стаў ляўрэатам нямецкай Прэміі Эрвіна Піскатара

За панядзелак і ноч аўторка літоўскія памежнікі затрымалі 58 чалавек

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За дзень у Літве затрымалі 58 мігрантаў з тэрыторыі Беларусі. Гэта больш, чым за ўвесь 2019 год