Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мяжуе з абвяшчэньнем эканамічнай вайны». МЗС Беларусі адказаў на санкцыі Эўразьвязу, ЗША, Вялікай Брытаніі і Канады


Начальнік ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпляматыі Міністэрства замежных справаў Беларусі Анатоль Глаз.
Начальнік ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпляматыі Міністэрства замежных справаў Беларусі Анатоль Глаз.

МЗС піша: «Блюзнерства, што чарговая санкцыйная агрэсія разьвязана групай заходніх краін менавіта ў дзень памяці і смутку, калі 80 гадоў таму „аб’яднаная Эўропа“ на чале з гітлераўскай Нямеччынай напала на Савецкі Саюз».

Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з камэнтаром з нагоды ўвядзеньня ЭЗ, ЗША, Вялікай Брытаніяй і Канадай новых санкцыяў у дачыненьні да ўладаў Беларусі.

Санкцыі ў заяве называюцца «варожымі дзеяньнямі і ціскам на сувэрэнную дзяржаву». МЗС піша, што санкцыі «нэгатыўна ўплываюць на інтарэсы грамадзян, яны контрапрадуктыўныя і заганныя».

«Ні пра які іх кропкавы або разумны характар апрыёры ня можа быць і гаворкі. Бачым, што і ў ЭЗ гэта ўсьведамляюць. Пры гэтым працягваюць мэтанакіраваныя дэструктыўныя дзеяньні супраць насельніцтва, каб, нібыта, „высушыць рэжым фінансава“. Па сутнасьці, гэта мяжуе з абвяшчэньнем эканамічнай вайны».

МЗС адзначае, што «чарговая санкцыйная агрэсія разьвязаная групай заходніх краін у дзень памяці і смутку 22 чэрвеня.

«80 гадоў таму „аб’яднаная Эўропа“ на чале з гітлераўскай Нямеччынай напала на Савецкі Саюз. У XXI стагодзьдзі беларускі народ зноў стаў палігонам для нездаволеных амбіцый да супрэматыі эўрапейскіх палітыкаў. Беларуская дзяржава ў стане і зробіць усё магчымае для абароны сваіх грамадзян і субʼектаў гаспадараньня. Санкцыі і рэстрыкцыі ня будуць мець жаданага іхнымі заказчыкамі эфэкту».

МЗС Беларусі анансавала захады ў адказ, не называючы іх.

«Захады ў адказ, якія ЭЗ змушае нас прыняць, сапраўды гэтак жа нэгатыўна могуць адбіцца на сфэрах нашага ўзаемадзеяньня і, у канчатковым выніку, на інтарэсах грамадзян і кампаній краін Захаду, якія распачалі недружалюбныя крокі ў адносінах да нашай дзяржавы», — адзначана ў заяве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG