Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва «Нафтану» абвяргае, што на трэці квартал 2021 году прадпрыемства засталося без сыравіны


Нафтаперапрацоўчыя магутнасьці, ілюстрацыйнае фота
Нафтаперапрацоўчыя магутнасьці, ілюстрацыйнае фота

Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод у трэцім квартале плянуе захаваць загрузку на бягучым узроўні і перапрацаваць блізу 2 млн тон расейскай нафты.

Пра гэта «Інтэрфаксу» заявіў намесьнік генэральнага дырэктара па вытворчасьці Сяргей Алтухоў.

«Ня думаю, што ў трэцім квартале сытуацыя будзе адрозьнівацца ад другога. Нічога незвычайнага на прадпрыемстве не адбываецца, усё працуе. Аб’ём нафтаперапрацоўкі складзе каля 2 млн тон», — сказаў прадстаўнік «Нафтану», запэўніўшы, што прадпрыемства працуе з плянавай загрузкай, перапрацоўка складае каля 680 тысяч тон за месяц.

Ён таксама паведаміў, што працягваецца працэс арганізацыі паставак нафты на трэці квартал, зыходзячы зь бізнэс-пляну; ідзе ўзгадненьне аб’ёмаў з Міністэрствам энэргетыкі Расеі і пастаўшчыкамі.

Напярэдадні паведамлялася, што, у адпаведнасьці з графікам на ліпень–верасень, у трэцім квартале не прадугледжана паставак расейскай нафты на «Нафтан», толькі 2,36 млн тон на Мазырскі НПЗ. Тады як у другім квартале ўказаныя пастаўкі на абодва прадпрыемствы ў аб’ёме па 2,25 млн тон.

19 красавіка Міністэрства фінансаў ЗША адмяніла мараторый на санкцыі ў дачыненьні да канцэрну «Белнафтахім» і сямі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у яго склад, уключна з «Нафтанам». Да 3 чэрвеня былі дазволеныя толькі апэрацыі, неабходныя для завяршэньня супрацы.

Буйныя расейскія нафтавыя кампаніі яшчэ ў траўні перасталі адпраўляць сыравіну на «Нафтан», увесь аб’ём быў пастаўлены другаснымі пастаўшчыкамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG