Пра гэта расказала жонка палітвязьня Анжаліка Арэхва.
«Ігар пазваніў і сказаў, што яго паставілі на ўлік, як усіх», — пераказала Анжаліка Арэхва.
17 чэрвеня Банцэр пачаў адбываць пакараньне на «хіміі» ў Віцебску.
У Віцебску Банцэр пачаў абсьледаваньне свайго стану здароўя. Пасьля СІЗА ў яго выявілі гепатыт С і праблемы ў сфэры гастраэнтэралёгіі. Працаваць ён пакуль не пачаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я Банцэр, а не Чыкаціла». Хвораму на гепатыт С музыку, які трымаў «сухую» галадоўку, не зьмякчылі прысудуІгара Банцэра асудзілі на 1,5 года абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу. Яго абвінавацілі ў хуліганстве, бо станцаваў без штаноў перад міліцыянтам. Банцэр сваёй віны не прызнаў. Перад гэтым ён правёў у СІЗА 5 месяцаў, што адпавядае 10 месяцам «хіміі». То бок яму засталося адбыць 8 месяцаў.
Рок-музыкант галадаў 16 дзён бязь ежы і вады цягам усяго судовага працэсу на знак пратэсту.
Ігар Банцэру 41 год, жанаты, мае трое дзяцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я заўжды на пазытыве». Як рок-музыкант Ігар Банцэр зьбіраецца на «хімію». Відэа ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мне запала ў душу: паказаць азадак мянтам». Ігар Банцэр пра акцыю, за якую атрымаў паўтара года «хіміі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Музыку Ігару Банцэру прысудзілі паўтара года «хіміі». Ён галадаў 17 дзён. Відэа, фота ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Другі раз будзе ўжо жорсткі». Гутарка з музыкам Банцэрам, які сёлета галадаў на сухую 16 дзён