Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я заўжды на пазытыве». Як рок-музыкант Ігар Банцэр зьбіраецца на «хімію». Відэа


Ігар Банцэр перад ад'ездам на «хімію».
Ігар Банцэр перад ад'ездам на «хімію».

Рок-музыкант з Горадні Ігар Банцэр расказаў, што возьме з сабою на «хімію», зь якім настроем едзе і чым будзе займацца ў Віцебску.

Ігара Банцэра асудзілі на 1,5 года «хіміі». Адбываць тэрмін яго накіравалі ў Віцебск. Перад прысудам Банцэр правёў 5 месяцаў у СІЗА. Яму засталося адбыць 8 месяцаў. Банцэр ад пачатку суду трымаў «сухую галадоўку» 16 дзён. Ён нічога ня еў і ня піў, патрабуючы, каб яго выпусьцілі з-за кратаў. Пасьля выхаду з турмы Банцэру паставілі папярэдні дыягназ гепатыт С, у яго праблемы са страўнікам і іншымі ўнутранымі органамі. Цяпер Ігар Банцэр зноў мае статус палітзьняволенага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG