Ідэя праекту Свабоды «Цытаты праз краты» з натхняльнымі словамі ад вязьняў нарадзілася менавіта дзякуючы лістам Вітольда Ашурка. Тыя, хто зь ім ліставаўся, прызнаваліся: словы Ашурка зь няволі моцна падтрымліваюць і дадаюць надзеі.
«Ён нам пісаў так, быццам гэта мы ў турме, а ён на волі», — казалі пра Вітольда ягоныя сябры.
Вітольду Ашурку было 50 гадоў. Ён жыў у Бярозаўцы Лідзкага раёну на Горадзеншчыне. Працаваў у будаўніцтве «сам на сябе». Быў мясцовым актывістам, сябрам БНФ, каардынатарм руху «За свабоду». Падымаў экалягічныя пытаньні — забруджваньне рэк Дзітвы і Нёмана, забруджваньне паветра бярозаўскім шклозаводам. Выходзіў на адзіночныя пікеты. Усталёўваў разам з паплечнікамі крыжы і помнікі паўстанцам 1863–1864 гадоў у Горадзенскай і Берасьцейскай абласьцях. Шанаваў беларускую мову.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія пытаньні выклікае відэа меркаванай сьмерці Вітольда Ашурка. Камэнтуюць лекары і былыя палітвязьніАшурка затрымалі на некалькі дзён у дзень прэзыдэнцкіх выбараў, а потым — 19 верасьня 2020 году за падзеі 9 жніўня ў Лідзе. Яго вінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ў тым, што нібыта ўдарыў міліцыянта Антона Кацілу каленам у жывот. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Ашурку далі 5 гадоў калёніі і прысудзілі кампэнсаваць шкоду міліцыянту ў памеры 1000 рублёў. Пасьля абвяшчэньня прысуду прысутныя выгукнулі «Ганьба!» і «Верым, можам, пераможам!», на іх завялі крымінальную справу за хуліганства.
Вітольд Ашурак памёр 21 траўня ў шклоўскай калёніі пры незразумелых абставінах. Родным назвалі прычынай сьмерці «спыненьне сэрца», а цела выдалі зь перабінтаванай галавой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сотні чалавек прыйшлі разьвітацца зь Вітольдам Ашуркам у Бярозаўцы. ФОТА, ВІДЭАУ яго засталася жонка, маці, брат. Вітольда Ашурка пахавалі на бярозаўскіх могілках пад бел-чырвона-белым сьцягам, паводле ягонай волі.
«Час суму і роспачы прайшоў! Цяпер прыйшоў час думаць і клапаціцца аб тым, як мы будзем разам будаваць нашу Новую Беларусь!»
Ліст ад 1 сьнежня 2020 году.
Атрымальнік: Вікторыя Сапешка.
«Калі мы ў жніўні выйшлі на вуліцы нашых гарадоў, то мы былі сапраўды ўражаныя — колькі мы маем годных і прынцыповых людзей, якія не баяцца браць на сябе адказнасьць за лёс Айчыны!.. Мы пабаролі страх, які трымаў нас паасобку ў сваіх кватэрах».
Ліст ад 1 сьнежня 2020 году.
Атрымальнік: Вікторыя Сапешка.
«Сілы нам хопіць! У 2020 беларусы ўсяму сьвету паказалі, якія мы моцныя і нязломныя. А калі з намі Бог, то хто ж супраць такіх людзей выстаіць?!»
Ліст ад 17 сьнежня 2021 году.
Атрымальнік: чытач Свабоды.
«Нас няма зараз з вамі, тымі, хто застаўся на волі. Але мы не памерлі і не сышлі назаўжды! Мы вернемся. Мы абавязкова вернемся! Проста сёньня час быць героямі прыйшоў для вас! І я ўпэўнены, што вы — героі!»
Ліст ад 18 сьнежня 2020 году.
Атрымальнік: Вікторыя Сапешка.
«Я спакойна чакаю гэтага сакрэтнага суду — я быў разам зь людзьмі Лідчыны, калі яны выйшлі абараніць свой Гонар. Мне вініцца няма чаго! Наадварот! Я ганаруся, што ў самы складаны час я трымаў сьцяг Перамен!»
Ліст ад 18 сьнежня 2020 году.
Атрымальнік: Вікторыя Сапешка.
«Я добра ўсьведамляў, што той, хто запаліць агонь паўстаньня ў Лідзе, у лепшым выпадку сядзе надоўга. Бог адвёў ад мяне самае страшнае, і я проста ў турме. Але я і сам не чакаў, што полымя Паўстаньня будзе гарэць так доўга і так зырка! І, на мой погляд, яно ўжо ня згасьне, пакуль не абрынуцца муры спарахнелай мінуўшчыны».
Ліст ад 31 студзеня 2021 году.
Атрымальнік: Кацярына Талочка.
«Лісты падтрымкі ня менш важныя і для вас, патрыётаў, якія засталіся на волі! Ваша нязломнасьць супрацьстаяць цемры і пошасьці натхняе слабых і дае надзею стомленым! Перамагае той, хто не здаецца!»
Ліст ад 4 лютага 2021 году.
Атрымальнік: Ільля Міронаў.
«Я часьцяком прыгадваю лістапад 2019 году і перапахаваньне парэшткаў Кастуся Каліноўскага і яго генэралаў. Гэта была фэерыя! Мы былі вельмі шчасьлівыя... Падзеі лета-восені 2020 — гэта для мяне працяг таго ланцужка падзей з 2019 году! Тады мы на свае вочы пабачылі свой беларускі патэнцыял!»
Ліст ад 20 лютага 2021 году.
Атрымальнік: Янак Дзяшук.
«Я часта чую, што, маўляў, усё залежыць ад таго, ці дамовяцца паміж сабою Пуцін, Байдэн, Мэркель і іншыя. Спадзяюся, што і ты разумееш, што гэта ня так! Усё залежыць ад Беларускага народу!.. І мы не павінны спыняцца!»
Ліст ад 20 лютага 2021 году.
Атрымальнік: Янак Дзяшук.
«Я заўжды верыў, што беларусы маюць вялікае сэрца! Але сёньня я ў захапленьні ад масавай салідарнасьці! Нават за кратамі я лічу сябе бадай што самым шчасьлівым чалавекам, бо я дажыў да той пары, калі зьдзейсьнілася мая мара — Беларусь ажыла і зазіхацела дыямэнтамі талентаў і высакароднасьці!»
Ліст ад 26 лютага 2021 году.
Атрымальнік: Алеся.
«Надзея — гэта першы крок да перамогі! Насамрэч, мы ўсе ўжо перамаглі! Мы здолелі выціснуць са свайго сэрца страх і паверылі ў свае сілы! Нашыя ворагі ведаюць гэта і адчуваюць нашую маральную перамогу. Нам застаецца толькі замацаваць сваю перавагу!»
Ліст ад 21 сакавіка 2021 году.
Атрымальнік: чытач Свабоды.
«Я цалкам упэўнены, што нашыя беларускія жанчыны і дзяўчаты самыя лепшыя ў сьвеце — самыя прыгожыя, самыя разумныя і крэатыўныя і самыя мужныя!!! Я ў захапленьні! Дасылаю вам гэтую паштоўку, бо мая мара — выпіць з вамі кубачак гарбаты і паслухаць ваш расповед пасьля Перамогі!»
Ліст ад 14 красавіка 2021 году.
Атрымальнік: Алеся.
Усе «Цытаты праз краты»
31 кастрычніка 2020 Цытаты праз краты. «Усё мінае, і гэта міне» 9 кастрычніка 2021 Цытаты праз краты. «Калі каханьне вартае таго, каб чакаць, то свабода вартая таго, каб сядзець» 2 кастрычніка 2021 Цытаты праз краты. «Нас спрабуюць раскалоць на два лягеры, але мы мацнейшыя» 25 верасьня 2021 Цытаты праз краты. «Прывітайце ад мяне неверагодную Машу» 18 верасьня 2021 Цытаты праз краты. «Не хачу жыць у сярэднявеччы. Таму я тут» 11 верасьня 2021 Цытаты праз краты. «Кожны, хто не абыякавы да Беларусі, тут вельмі патрэбен» 4 верасьня 2021 Цытаты праз краты. «Я вырашыў заставацца чалавекам» 28 жніўня 2021 Цытаты праз краты. «Пішы мне і іншым вязьням, абавязкова пішы» 1 жніўня 2021 Цытаты праз краты. «Я сапраўды многае і многае прыдбаў» 11 ліпеня 2021 Цытаты праз краты. «Калі б нас вызвалілі ў залі суду, была б нагода засмуціцца» 3 ліпеня 2021 Цытаты праз краты. «Нюхаю вецер з-за жалезных жалюзі» 19 чэрвеня 2021 Цытаты праз краты. «Гераізм — гэта не прафэсія» 12 чэрвеня 2021 Цытаты праз краты. «Дзякуючы суду, я ўбачыў вясну» 29 траўня 2021 Цытаты праз краты ад Вітольда Ашурка. «Сёньня час быць героямі прыйшоў для вас!» 22 траўня 2021 Цытаты праз краты. «Якія яшчэ сьлёзкі? А ну зьбярыся, мадэмуазэль!» 15 траўня 2021 Цытаты праз краты. «Учора я стала ў мосьцік! Наступны — шпагат» 8 траўня 2021 Цытаты праз краты. «Што з намі можа здарыцца? Мы ж у турме!» 1 траўня 2021 Цытаты праз краты. «Страціць свабоду ня так страшна, як застацца без надзеі» 24 красавіка 2021 Цытаты праз краты. «Мы як грамадзтва зрабілі велічэзны крок наперад» 17 красавіка 2021 Цытаты праз краты. «Мы ўсе зможам свабодна дыхаць» 10 красавіка 2021 Цытаты праз краты. «Я магу! Няхай нават няшмат, але дакладна магу»