У Гомлі непаўналетняга палітвязьня Мікіту Залатарова пераарыштавалі ў новай крымінальнай справе за напад на супрацоўніка СІЗА, паведамілі «Сильные новости».
Бацька Мікіты Міхаіл апавёў, што сын выглядае схуднелым і бледным. Яго дагэтуль трымаюць у камэры аднаго.
Паразмаўляць зь ім не дазволілі. Мікіта толькі пасьпеў сказаць, што больш ня можа трываць: калі застанецца ў камэры адзін — ён ня вытрымае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спаць не даюць, голымі ставяць у калідоры». Затрыманых каля суду над Севярынцам журналістаў, арыштавалі на 20 дзёнПадлетка затрымалі 11 жніўня 2020 году. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» і незаконных дзеяньнях з гаручымі рэчывамі («кактэйлямі Молатава»).
Падчас утрыманьня ў СІЗА падлетак, які хварэе на эпілепсію, скардзіўся, што міліцыянты і супрацоўнікі ізалятара яго білі. На судзе ён заяўляў, што яму не даюць лекаў і кажуць: «Ты палітычны, здохнеш».