Да такіх высноў прыйшлі аўтары дасьледаваньняў, вынікі які апублікаваныя ў мэдычных часопісах The Lancet Infectious Diseases і The Lancet Public Health.
Артыкул у The Lancet Infectious Diseases заснаваны на назіраньні ў дзьвюх лёнданскіх шпіталях. Дасьледнікі вывучылі дадзеныя 341 пацыента. Сярод тых, хто заразіўся брытанскім штамам, хвароба працякала ў цяжкай форме або прывяла да сьмяротнага зыходу ў 36% выпадкаў. А сярод хворых, у якіх знайшлі іншы варыянт узбуджальніка інфэкцыі, гэты паказьнік склаў 38 працэнтаў.
Апісанае ў The Lancet Public Health дасьледаваньне грунтуецца на значна большай выбарцы — амаль 37 тысяч чалавек, якія паведамілі аб станоўчым тэсьце на каранавірус і апісвалі свае сымптомы за час хваробы ў мабільнай праграме. Навукоўцы на падставе зьвестак пра месцазнаходжаньне пацыентаў ня выявілі сувязі паміж ходам COVID-19 і распаўсюджаньнем брытанскага штаму ў рэгіёне, дзе знаходзіцца пацыент.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навукоўцы здагадаліся, адкуль бяруцца новыя варыянты каранавірусуПры гэтым аўтары абодвух дасьледаваньняў пацьвердзілі, што выяўленая ў Вялікай Брытаніі мутацыя прыкладна ў 1,35 раза больш заразная, чым першапачатковы варыянт.
Мутацыі каранавірусу сталі сур’ёзнай праблемай з восені мінулага году, калі навукоўцы паведамілі аб зьяўленьні ў Вялікай Брытаніі новага, больш небясьпечны штаму SARS-CoV-2. Пазьней стала вядома пра паўднёваафрыканскі і бразыльскі штамы.
На брытанскі штам, паводле ацэнак экспэртаў, прыпадае цяпер каля паловы заражэньняў у Эўропе. У Сусьветнай арганізацыі здароўя прыйшлі да высновы, што новыя варыянты вірусаў заразьнейшыя, але ня больш сьмяротныя, а існыя вакцыны супраць іх эфэктыўныя.