Нягледзячы на тое, што фігурантка справы прынесла прабачэньні пабітаму аўтару СТВ і той ня меў да яе матэрыяльных ці маральных прэтэнзій, дзяржаўная абвінаваўца Валерыя Таратынка прасіла пакараць Вольгу Калацкую абмежаваньнем волі на 2 гады без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).
24 сакавіка судзьдзя Ала Скуратовіч абвясьціла канчатковы вэрдыкт: 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. З Калацкай узялі падпіску аб нявыезьдзе і вызвалілі ў судовай залі.

Вольга Калацкая ў дзень абвяшчэньня выраку ў судовай залі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі падчас занятку. Што вядома пра справу перакладчыцы Вольгі Калацкай
Сустрэча Вольгі Калацкай пасьля суду.
Паводле матэрыялаў справы, летась 15 лістапада Вольга Калацкая двойчы ўдарыла журналіста дзяржаўнай тэлевізіі Рыгора Азаронка, дэманструючы такім чынам непавагу да грамадзтва.
Кветкі для вызваленай з-пад варты Вольгі Калацкай.
Жанчыну затрымалі 15 студзеня ў сваёй кватэры. Адвакату паведамілі, што яна праходзіць паводле крымінальнага артыкула (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Аднак празь некалькі дзён прад’явілі абвінавачаньне па частцы 1 артыкула 339 (хуліганства). Не ўзялі пад увагу тое, што яе 90-гадовая маці патрабуе штодзённага догляду.
Людзі, якія прыйшлі сустракаць Вольгу Калацкую.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Азаронак прызнаўся, што справу супраць перакладчыцы Калацкай ініцыяваў Сьледчы камітэт. Пракурор просіць два гады «хатняй хіміі»Перакладчыца патлумачыла свой учынак «эмацыйным станам» пасьля забойства актывіста і мастака Рамана Бандарэнкі. Падчас судовага працэсу яна выказала жаль, што не змагла ўстрымацца, за што ўрэшце папрасіла ў прапагандыста прабачэньня.
Рыгор Азаронак сказаў, што прэтэнзій да жанчыны ня мае, справу, зь яго слоў, распачаў Сьледчы камітэт. Рыгора Азаронка пасьля разгонаў пратэстаў узнагародзілі мэдалём «За адвагу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Праявіў сьмеласьць і грамадзянскую мужнасьць». Прэзыдэнцкая адміністрацыя адказала крытыкам АзаронкаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрабачаньне-2007: Азаронка зноў ударылі