Як можна патлумачыць станоўчыя вынікі працы ПВТ у мінулым годзе? Якія фактары ўплывалі летась на становішча беларускай ІТ-галіны? Якія ІТ-кампаніі сышлі з Беларусі? Якія прынятыя ці плянаваныя рашэньні ўладаў могуць паўплываць на становішча ІТ-галіны?
Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць навуковая супрацоўніца дасьледнага цэнтру BEROC Ганна Агінская і ІТ-прадпрымальнік Сяргей Лаўрыненка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік ПВТ Янчэўскі: «2020 год рэкордны па выніках працы»Днямі кіраўнік ПВТ Усевалад Янчэўскі агучыў вельмі аптымістычныя вынікі працы Парку.
У 2020 годзе мы істотна павялічылі экспарт — тэмп росту склаў 125%. У выніку яго аб’ём дасягнуў 2 млрд 735 млн долараў. Агульны аб’ём вытворчасьці — 7 млрд 400 млн рублёў з тэмпам росту 143%. Гэта абсалютны рэкорд за ўсю гісторыю Парку
Колькасьць кампаніяў-рэзыдэнтаў дасягнула 1021. Толькі за мінулы год у Парк прыйшлі 236 новых рэзыдэнтаў, у сакавіку 2021-га — яшчэ 65.
Агінская
- Быў прыток рэзыдэнтаў у ПВТ, адпаведна расла і даходнасьць
- У цэлым галіна ІТ налічвае ў Беларусі больш за 3 тысячы кампаніяў, а в ПВТ — крыху больш за 1000
- Пакуль мы ведаем дадзеныя толькі па ПВТ, пакуль не апублікаваныя вынікі за 2020 год па ўсёй галіне
- Дынаміка за 2020 год — гэта дынаміка выкананьня кантрактаў, заключаных раней, да пачатку палітычнага крызісу і нават да пачатку пандэміі
- Калі дынаміка стала нэгатыўнай, то мы гэта ўбачым у выніках 2021 году
- Пандэмія ўдарыла па ўсіх галінах, але калі казаць пра ІТ, то пэўныя сэгмэнты гэтай галіны выйгралі ад пандэміі, павысіўся попыт на воблачныя і сецевыя тэхналёгіі, на тэхналёгіі бясьпекі
- Часткова гэтым тлумачыцца і рост ПВТ
- Ні на адзін рынак зьяўленьне новых рэгулятараў станоўча не ўплывала
- Мяркую, што гэта тычыцца і рэгулятара ў сфэры ІТ, пра стварэньне якога Лукашэнка заявіў на ўрадавай нарадзе
- Падвышэньне падаткаў на ІТ на некалькі адсоткаў стала кампрамісам і яе ІТ выйграў малой крывёй
- Пляны загрузіць ПВТ дзяржаўнымі замовамі не выглядаюць рэалістычнымі, дзе на іх возьмуць грошы?
- Ільготы, якія мае ПВТ, найбольш прывабныя ва ўсім рэгіёне
- Пакуль яны будуць існаваць, масавага адтоку ІТ-кампаніяў і ІТ-адмыслоўцаў ня будзе
Лаўрыненка
- Калі мы паглядзім дынаміку вынікаў працы ПВТ, то тэмпы росту скараціліся
- У 2019 годзе тэмп росту экспарту склаў каля 60%, летась — 25%
- Ёсьць пэўная інэрцыя ў ІТ, кантракты заключаюцца на працяглы час
- Нельга націснуць кнопку і ўсе зьедуць, гэта сотні тысячаў людзей зь сем’ямі
- Гэта ня можа зьмяніцца хутка
- ПВТ застаецца вельмі прывабным у сэнсе падаткаабкладаньня
- Прыход кампаніяў у ПВТ будзе працягвацца
- EPAM не сышоў з ПВТ, 10 тысячаў чалавек ня могуць сысьці
- Ёсьць вельмі шчыльная ўзаемазалежнасьць дзяржавы і ІТ, ніхто ня будзе рабіць рэзкіх крокаў
- Такой кампаніі, як EPAM, скандалы нявыгадныя, гэта ўплывае на курс яе акцыяў
- Пры Цапкалу ў ПВТ было цяжка трапіць, але зь яго амаль ніхто не сыходзіў
- Пры Янчэўскім сталі ў Парк прымаць амаль усіх ахвотных, але многія і сыходзяць адтуль
- Некаторыя невялікія кампаніі зараз сапраўды сыходзяць з ПВТ, адкрываюць офісы ў іншых краінах
- У ПВТ у дзяржаве шмат ворагаў
- Можна зразумець, чаму Янчэўскі маўчыць, ён імкнецца абараняць ПВТ
- Кіраўнікі буйных кампаніяў Янчэўскага вельмі паважаюць
- Пандэмія мела свой нэгатыўны ўплыў на ІТ. У нас была ІТ-кампанія, якая цалкам працавала на турыстычную індустрыю
- «Лёг» турызм — «лягла» і кампанія
- Пацярпелі кампаніі, якія працавалі на мэдыцыну
- У 2020 годзе мэдыцыне было не да інавацыяў, у іх была адна інавацыя — гэта закупляць апараты ШВЛ