Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік ПВТ Янчэўскі: «2020 год рэкордны па выніках працы»


Усевалад Янчэўскі, архіўнае фота
Усевалад Янчэўскі, архіўнае фота

Колькасьць стратных ІТ-кампаній у Беларусі летась вырасла удвая. Аднак чыноўнік заявіў пра тое, што ніякай катастрофы няма, наадварот, Парк высокіх тэхналёгій мае шэраг посьпехаў.

У 2020 годзе было шмат нэгатыўных прагнозаў аб разьвіцьці Парку высокіх тэхналёгій, краіны-суседкі распачалі актыўныя дзеяньні, каб перацягнуць да сябе рэзыдэнтаў ПВТ, заявіў дырэктар Адміністрацыі ПВТ Усевалад Янчэўскі на тэлеканале «Беларусь 1».

Аднак пасьля падвядзеньня вынікаў, па словах Янчэўскага, высьветлілася, што ніякай катастрофы не адбылося, наадварот, «аказалася, што той самы год, які з аб’ектыўных прычынаў выдаўся, можа быць, самым складаным у гісторыі Парку высокіх тэхналёгій, стаўся рэкордным па выніках працы».

«У нас рэкордны экспарт — 2,7 млрд даляраў. Ніколі такога экспарту не было. У нас рэкордны агульны аб’ём вытворчасьці — 7,5 млрд рублёў. Прырост у 2020 годзе ў параўнаньні з 2019-м, які таксама вельмі ўдалым быў для парку: 25% — прырост экспарту, 43% — прырост агульнага аб’ёму вытворчасьці», — заявіў Янчэўскі.

Галоўным вынікам 2020 году ён лічыць рост колькасьці рэзыдэнтаў.

«Практычна за год — сотні. Гэта ў асноўным ня вельмі вялікія кампаніі, часьцей стартапы. Але гэта менавіта тыя кампаніі, якія заўтра могуць стаць гігантамі высокага, вельмі высокага і сярэдняга ўзроўняў».

У канцы студзеня ў анкетаваньні, праведзеным рэсурсам dev.by, узялі ўдзел 1 150 адмыслоўцаў. Яно паказала, што 15% беларускіх айцішнікаў ужо працуюць за мяжой, яшчэ 30% гатовыя зьехаць.

Белстат за 2020 год налічыў 23 стратныя кампаніі ў сэктары «інфармацыя і сувязь». Іх агульныя страты перавысілі 50 млн рублёў, што ажно ў 4 разы больш, чым у 2019 годзе. Тады стратнымі былі 11 кампаній.

Пры гэтым экспэрты адзначылі, што дадзеныя афіцыйнай статыстыкі яшчэ няпоўна адлюстравалі фінансавы стан сэктару, у тым ліку ІТ-кампаній, бо ў разьліках Белстату ёсьць паказьнікі толькі часткі буйных кампаній ПВТ. А больш поўная інфармацыя аб сумарным прыбытку непасрэдна ІТ-кампаній з офісамі ў Беларусі, без уліку кампаній па сувязі , зьявіцца не раней за травень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG