Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лік стратных ІТ-кампаній у Беларусі летась вырас у два разы


ІТ-кампанія, ілюстрацыйнае фота
ІТ-кампанія, ілюстрацыйнае фота

За мінулы год Белстат налічыў 23 стратныя кампаніі ў сэктары «інфармацыя і сувязь».

У чыстым прыбытку за 2020 год ІТ-кампаніі разам з апэратарамі сувязі занялі другое месца сярод усіх відаў дзейнасьці. За мінулы год сумарны чысты прыбытак у сэктары перавысіў 1,8 млрд рублёў, у параўнаньні зь 2019 годам ён вырас на 36%, піша dev.by.

Большы чысты прыбытак летась быў толькі ў апрацоўчай прамысловасьці — амаль 2,8 млрд рублёў.

За мінулы год Белстат налічыў 23 стратныя кампаніі ў сэктары «інфармацыя і сувязь». Іх агульныя страты перавысілі 50 млн рублёў, што ажно ў 4 разы больш, чым у 2019 годзе. Тады стратнымі былі 11 кампаній.

Рэсурс адзначае, што дадзеныя афіцыйнай статыстыкі яшчэ няпоўна адлюстроўваюць фінансавы стан сэктару «інфармацыя і сувязь», у тым ліку ІТ-кампаній, бо ў разьліках Белстату ёсьць паказьнікі толькі часткі буйных кампаній Парку высокіх тэхналёгіяў. А больш поўная інфармацыя аб сумарным прыбытку непасрэдна ІТ-кампаній з офісамі ў Беларусі без уліку кампаній па сувязі зьявіцца не раней за травень.

На гэты момант вядомы толькі сумарны чысты прыбытак па ІТ-кампаніях за 2019 год — 571 млн рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG