На пачатку восені ён звольніўся з большай часткай трупы з Купалаўскага тэатру на знак пратэсту супраць свавольства ўладаў, зьмены кіраўніцтва тэатру.
«Кожны чакае ад Новага году сваё. Хто чакае сваёй чаргі, хто чакае, калі пазбавіцца ад хваробы. Мы чакаем пасьля зімы вясны, каб было цёпла, каб было сьветла, мірна, утульна. Каб усё было зь любоўю, безь нянавісьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тэатар у прастоі. У гэтым сэзоне спэктакляў ня будзе». Што адбываецца ў КупалаўскімПрабачце за нефармат. Я супраць таго, што мы, акторы – «голас народу, душа народу». Я ня ведаю, чаго народ хоча. Народ жыве і жыве… 26 гадоў жыве пры гэтай уладзе, 70 гадоў жыў пры камуністах. Нам бы кожнаму ў сваіх уласных жаданьнях разабрацца – што нам карысна, што нам шкодна», – разважае Віктар Манаеў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Актор Віктар Манаеў ды іншыя зоркі пакінулі Купалаўскі тэатарШто да сваіх асабістых адчуваньняў, аптымізм у яго ёсьць.
«Усё зьменіцца да лепшага. Нават калі вонкава гэта не зусім выглядае лепшым. Усім Бог кіруе, а ён ніколі нам некарыснае не пасылае: ні хваробы, ні кіраўніцтва. Вылечымся і ад хваробаў, і ад кіраўніцтва. Чакаю і зычу перамен», – дадае народны артыст Беларусі Віктар Манаеў.
Чытайце таксама іншыя пажаданьні Станіслаў Шушкевіч: «Зычу Беларусі разумных кіраўнікоў» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажаданьне Беларусі ад Маргарыты Ляўчук: «2021 год будзе годам перамогі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажаданьне Беларусі ад лекара Андрэя Вітушкі: «Спакою і радасьці — гэта галоўнае, што ёсьць у жыцьці» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажаданьне Беларусі ад Мікалая Пінігіна: «Каб у наступным годзе Бык дапамог краіне. Год Пацука быў дрэнны» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажаданьне Беларусі ад Андрэя Краўчанкі: «Верыць у тое, што збудзецца галоўнае жаданьне большасьці беларусаў»