Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пажаданьне Беларусі ад лекара Андрэя Вітушкі: «Спакою і радасьці — гэта галоўнае, што ёсьць у жыцьці»


Андрэй Вітушка
Андрэй Вітушка

Што пажадаць Беларусі ў 2021 годзе? Свабода сабрала пажаданьні ад вядомых людзей. Слова — вядомаму лекару рэаніматолягу-нэанатолягу найвышэйшай катэгорыі з 20-гадовым стажам, кандыдату мэдычных навук Андрэю Вітушку.

Андрэй Вітушка быў адным зь першых затрыманых лекараў яшчэ 10 жніўня, чацьвёра сутак правёў на Акрэсьціна. У сьнежні яму не працягнулі кантракт у РНПЦ «Маці і дзіця».

Што да пажаданьняў, кажа, што найперш трэба не забывацца, што ўсе мы людзі.

«Таму жадаю, каб дзейнічалі ўсе заўсёды па-людзку, каб нас абставіны не прымушалі дзейнічаць па-іншаму. Заўсёды памятаць гэта і адпаведна ўзаемадзейнічаць зь іншымі людзі і з навакольным асяродзьдзем сумленна. Я думаю, што гэта самае важнае.

Я ўсім зычу спакою і радасьці — гэта галоўнае, што ёсьць у жыцьці. Калі ў чалавека ёсьць спакой і радасьць, яму лёгка і прыемна жыць, ён шчасьлівы», — перакананы Андрэй Вітушка.

Сваіх асабістых плянаў на наступных год доктар, якому не працягнулі кантракт у РНПЦ «Маці і дзіця», не раскрыў, але пацьвердзіў, што нікуды зьяжджаць не зьбіраецца, будзе працаваць тут.

«Максымальна не адрывацца ад мэдыцыны, максымальна заставацца ў Беларусі, таму што я адчуваю, што менавіта тут запатрабаваны, менавіта тут магу прынесьці больш карысьці людзям. Мэта кожнага чалавека — прыносіць карысьць людзям і ператварацца ў лепшы бок. Таму кожны павінен займацца сваёй справай.

Я веру ў перамены да лепшага. Як сьпяваў Барыс Грабеншчыкоў, жыцьцё ўжо зьмянілася, толькі мы гэтага яшчэ не ўсьведамляем», — кажа Андрэй Вітушка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG