«Самае галоўнае, напэўна, тое, што ў людзей павінна быць вера ў добрае. Трэба верыць у тое, што налета збудзецца галоўнае жаданьне большасьці беларусаў. Я думаю, мара ажыцьцявіцца, усё будзе добра, і беларуская нацыя будзе квітнець.
Толькі вера выратуе нас, толькі вера можа даць сілы. Калі апускаць рукі, то нічога ня будзе. Я не магу нікога ні да чога заклікаць, бо кожны адказвае за сябе. Кожны павінен сам вызначыцца, чаго хоча, у якой краіне ён хоча жыць.
Я хачу, каб у краіне былі перамены, і раблю ўсё, што ад мяне залежыць. Так і кожны павінен вызначыцца з марамі і жаданьнямі і штосьці рабіць, каб яны зьдзейсьніліся», – разважае спартовец Андрэй Краўчанка.