Аляксандар Тарайкоўскі стаў першым забітым падчас сёлетніх пасьлявыбарчых пратэстаў, яго застрэлілі 9 жніўня ў Менску ў раёне праспэкту Пушкіна
Грамадзкая ініцыятыва «Беларускі народны трыбунал» правяла папярэдняе расьсьледаваньне і прыйшла да высновы , што Тарайкоўскага забіў баец спэцпадразьдзяленьня МУС «Алмаз» Мікіта К., 1993 году нараджэньня. Паводле расьсьледаваньня, другі баец «Алмазу», імя якога ня вызначанае, суправаджаў цэль лазэрным цэлепаказьнікам і быў гатовы адкрыць агонь, калі б стрэл К. не дасягнуў мэты. Аўтар расьсьледаваньня — былы намесьнік камандзіра баявой групы «Алмазу» Ігар Макар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Удава Тарайкоўскага: «У сілавікоў разьвязаныя рукі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бацька Тарайкоўскага перакананы, што сына застрэлілі сілавікі, і патрабуе крымінальнай справы