Такую выснову ён зрабіў пасьля візыту ў Менск міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова.
«Думаю, 26 гадоў для Расеі дастаткова, каб усё зразумець пра Лукашэнку. Ягоныя дні палічаныя, бо ён паказвае, што не зьбіраецца выконваць ніякіх дамоўленасьцяў».
Ён паўтарыў свае ранейшыя словы, што прадстаўнікі Каардынацыйнай рады маюць неафіцыйныя кантакты з прадстаўнікамі расейскіх уладаў. Лаўроў напярэдадні заявіў, што афіцыйных кантактаў няма.
Латушка сказаў, што Эўропа і Расея не падтрымліваюць Лукашэнку, і чыноўнікам пара гэта ўсьвядоміць. Ён адзначыў, што з часам пачне працаваць мэханізм міжнароднага перасьледу сілавікоў, якія ўчынілі злачынствы. Але для тых, хто не заплямлены крывёю, яшчэ ёсьць магчымасьць зрабіць выбар на карысьць беларускага народу.
Паводле Латушкі, Лукашэнка стварыў вакол сябе інфармацыйны вакуўм, і чыноўнікі баяцца расказваць яму праўдзівую інфармацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра што Лаўроў дамовіўся з Лукашэнкам? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей дапусьціў дапамогу зьнешніх сілаў для ўрэгуляваньня сытуацыі, але не для трансфэру ўлады ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: Усе дамовы Лукашэнкі з Крамлём будуць ануляваныя новым урадам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лаўроў: Масква гатовая падтрымаць Лукашэнку ў рэалізацыі ягоных ініцыятыў